BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першая служба беларускага праваслаўнага прыхода Сусветнага Патрыярхату прайшла ў Вільні

У службе ўдзельнічалі каля 150 чалавек, хор выканаў духоўны гімн «Магутны Божа», падчас Літургіі маліліся за Беларусь, а ўзначалілі служэнне святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта.

У свята Уваскрасення Хрыстова, якое праваслаўныя адзначылі 16 красавіка, у велікодную ноч, у Вільні прайшла першая служба супольнасці Сусветнага патрыярхату на беларускай мове.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, святочная Літургія прайшла ў лютэранскім храме — яго прадаставіла беларускім вернікам мясцовая супольнасць.

«Прысутнічала каля 150 чалавек — нечакана шмат для Вільні», — адзначыў Аляксандр Шрамко, які апублікаваў фота і відэа з урачыстай службы.

Перад Прычасцем хор выканаў беларускі духоўны гімн «Магутны Божа». Узначальвалі служэнне Літургіі святары, якія нядаўна перайшлі з БПЦ Маскоўскага патрыярхату ў Сусветны (Канстанцінопальскі) патрыярхат Праваслаўнай Царквы. Гэта протаіерэй Георгій Рой з Гродна і іерэй Аляксандр Кухта з Мінска, які раней як валанцёр дапамагаў украінскім бежанцам.

Media

Last modified onЧацвер, 20 Красавік 2023 09:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць