«Ва ўсім свеце няма такога». У Магілеве біскуп служыць арганістам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У катэдральным касцёле іерарх сам граў на аргане і спяваў Ларэтанскую літанію [відэа]
Падчас майскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў катэдральным касцёле Магілёва біскуп Аляксандр Яшэўскі служыў арганістам. Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сам граў на аргане і спяваў Ларэтанскую літанію.
«Напэўна, не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце няма такога, каб біскуп пры парафіі служыў арганістам», – паведаміла парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава на старонцы «Каталіцкая Магілёўшчына» ў Instagram і апублікавала відэа.
«Усё, што я раблю, – служу Богу і людзям», – так сам іерарх пракаментаваў відэа.
Нагадаем, біскуп Аляксандр Яшэўскі таксама мае сваю старонку ў гэтай сацсетцы і нядаўна пачаў выкладаць у Instagram відэа-пропаведзі. Іерарх гаворыць па-беларуску, але ёсць субцітры на рускай мове, а таксама сурдапераклад.
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы