BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На вуліцы ля каплічкі – як праходзяць Маёвыя набажэнствы на захадзе Беларусі

У вёсках можна сустрэць бабуляў, якія спяваюць марыйныя песні, пераважна, на польскай мове [відэа]

У маі католікі асаблівым чынам ушаноўваюць Божую Маці. Вернікі збіраюцца на адмысловыя марыйныя набажэнствы, якія называюць таксама «маёвымі». Песні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі спяваюць не толькі ў касцёлах. Асабліва на захадзе Беларусі распаўсюджана традыцыя збірацца на вуліцы ля прыдарожных крыжоў і каплічак. У вёсках на Гродзеншчыне і Берасцейшчыне можна сустрэць бабуляў, якія спяваюць марыйныя песні, пераважна, на польскай мове.

Маёвыя набажэнствы маюць багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 годзе ў Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў.

А вось так, напрыклад, праходзяць «Маёвыя» ў вёсцы Самаравічы Зельвенскага раёну на Гродзеншчыне.

Media

Last modified onАўторак, 02 Май 2023 17:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць