Відэа: сезон пілігрымак адкрылі ў Беларусі каталіцкія вернікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Звыш 120 паломнікаў выйшлі з Пінска ў Лагішын да Маці Божай, Каралевы Палесся [відэа]
Традыцыйна «сезон пілігрымак» адкрывае аднадзённае пешае паломніцтва з Пінска ў Лагішын. Сёлета 8 траўня з пінскага каталіцкага катэдральнага касцела звыш 120 пілігрымаў выйшлі ў 25-кіламетровы шлях да Лагішына – у санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся.
Сёлетняя пілігрымка прымеркавана асабліва да 110-годдзя асвячэння касцёла-санктуарыя, дзе захоўваецца старадаўняя цудадзейная выява Дзіцяткі Езуса і Багародзіцы, Каралевы Палесся, увенчаная папскімі каронамі. Маці Божая Лагішынская з’яўляецца галоўнай апякункай Пінскай дыяцэзіі.
Найбольш масавыя пілігрымкі ладзяць штогод у другой палове чэрвеня ў Будслаў. З розных куткоў Беларусі сотні каталіцкіх вернікаў ідуць пешшу ў Нацыянальны санктуарый да абраза Маці Божай Будслаўскай. У 2023 годзе на ўрачыстасцях у Будславе 30 чэрвеня – 1 ліпеня будзе адзначацца 25-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза.
Відэа: instagram.com/katedra_pinsk_/
Media
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная