Адзіныя, хто прыняў Першую камунію не ў родным храме. Свята для дзяцей з Чырвонага касцёла прайшло ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч ксендз канонік Уладзіслаў Завальнюк – фота.
Святы Першай Камуніі адбываюцца ў касцёлах Беларусі. Адно з самых кранальных такіх святаў прайшло для дзяцей з мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены – яны былі адзінымі, хто прыняў першую Святую Камунію не ў родным храме, бо Чырвоны касцёл у Мінску закрыты ўжо каля 8 месяцаў.
20 траўня свята для дзяцей з гэтай парафіі правялі ў мінскім катэдральным касцёле.
«Нягледзячы на ўсе складанасці, дзеці наведвалі катэхезы. Молімся ў іх інтэнцыі, каб былі верныя Богу усё сваё жыццё», – адзначылі ў парафіі. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч ксендз канонік Уладзіслаў Завальнюк.
«Такая цудоўная падзея ў жыцці маленькіх вернікаў! Як шкада, што іх Першая Камунія адбылася не дома, не ў родным Чырвоным касцеле. Молімся, каб як найхутчэй мы змаглі вярнуцца ў наш дом», – дадалі ў парафіі.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле