Кветкі ў закрытых дзвярах і адзінокі святар: Чырвоны касцёл апублікаваў шчымлівыя фота
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У пэўны момант да святара далучылася адна з парафіянак разам з мужам – сужэнцы і пробашч разам сталі на калені перад храмам.
Парафія Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску распавяла пра непрыкметны працяг працэсіі Божага Цела, якую католікі нядаўна правялі ў сталіцы. Нагадаем, сёлета ўпершыню агульнагарадская працэсія не падыходзіла да Чырвонага касцёла, бо ён па-ранейшаму застаецца закрытым – ужо на працягу амаль 9 месяцаў.
«Боль і смутак перажылі ўсе парафіяне, аднак асаблівым чынам яны закраналі сэрца пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава. Таму, каб перапрасіць нашага Збаўцу Езуса Хрыста, Які ўжо амаль 9 месяцаў зняважаны і выгнаны са свайго дома, святар з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у маленькай бурсе прадоўжыў шлях да нашага касцёла, абыйшоў яго з малітвай, каб як мага хутчэй былі струшчаны каменныя сэрцы, якія трымаюць закрытым Божы храм», – гаворыцца ў паведамленні парафіі.

У пэўны момант да святара далучылася адна з парафіянак разам з мужам – на фота ёсць момант, калі сужэнцы і пробашч разам стаяць на каленях перад зачыненым храмам. Дарэчы, на фота можна ўбачыць і кветкі на ганку і ў дзвярах касцёла.
Related items
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць