Той самы святар праспяваў «Аллелюя» па-беларуску – з ягоным удзелам знялі новы кліп
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Раней відэа пра тое, як ксёндз спявае гэту песню на рускай мове падчас шлюбу, стала папулярным у YouTube. Многія выказалі пажаданне, каб святар праспяваў па-беларуску – у выніку атрымаўся «цудоўны падарунак».
Пробашч каталіцкай парафіі ў Слоніме ксёндз Ігар Анісімаў праспяваў знакамітую песню «Аллелюя» на беларускай мове. Запіс у студыі арганізавала «Радыё Марыя», таксама каманда радыё зняла з удзелам святара кліп – ён стаў фіналам навагодняга фільма «Цудоўны падарунак».
Гэта адбылося праз 9 год пасля таго, як вясельныя відэааператары зрабілі кліп пра тое, як ксендз Ігар спявае падчас шлюбу ў касцёле песню «Аллелюя» на рускай мове. Відэа набрала звыш 1,5 мільёна праглядаў, а святар стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.
Аднак у каталіцкай супольнасці выказвалі пажаданні аб тым, каб ксёндз праспяваў гэту самую песню па-беларуску. Святар пагадзіўся, і такім чынам «Радыё Марыя» выканала гэтае пажаданне, зрабіўшы навагодні «цудоўны падарунак». Глядзіце кліп ніжэй.
Для запісу беларускамоўнай версіі знакамітай песні выкарысталі тэкст, які прадаставіла арганістка касцёла ў Вішнева Марыя Трапашка – яна зрабіла вольны пераклад рускамоўнага тэксту ксяндза Ігара.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Такім чынам, беларускія католікі надалі папулярнай песні хрысціянскі змест – у арыгінале ж яна мае зусім іншы сэнс.
Media
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства