«...І бяздомнае Дзіцятка пад коўдрай». 16 месяцаў, як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Галоўны ўваход у храм зноў апячаталі. Вернікі чакаюць закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў сталіцы.
Прайшло 16 месяцаў з таго часу, як дзверы каталіцкага храма Святога Сымона і Святой Алены апячатаныя. Нагадаем, 26 верасня 2022 года, пасля пажару пры дзіўных абставінах, мінскія ўлады абвясцілі пра тое, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная, ён мае патрэбу ў рамонце, і закрылі храм для вернікаў.
Чырвоны касцёл па ранейшаму ў топе інтарэсаў расійскіх турыстаў – у сваіх допісах у сацсетках яны называюць яго візітнай карткай Мінска, посцяць фота, у тым ліку – з Дзіцяткам Езусам, які ляжыць у яслях пад сцяной закрытага касцёла (у хрысціянскай традыцыі – выстаўляць такія яслі ў перыяд ад Божага Нараджэння да Ахвяравання Пана, 2 лютага).
На здымках відаць, што хтосьці накрыў фігурку Божага Сына коўдрай, бо на вуліцы снег і холад. «...І бяздомнае Дзіцятка пад коўдрай», – пракаментаваў фота адзін з карыстальнікаў.

На свежых здымках Katolik.life заўважыў, што дзверы галоўнага ўваходу ў храм зноў апячатаныя – раней мы паведамлялі, што дакумент аб апячатванні знік. Аднак на адной з дзвярэй бакавога ўваходу апячатванне пашкоджана – дзверы адчынялі.

Тым часам вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках рыхтуюцца да магчымага закрыцця касцёла – «Мінская спадчына» абвясціла аб планах па маштабнай рэканструкцыі храма.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня