Фота дня: рака людзей у Гудагаі + топ-5 лепшых здымкаў фэсту
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На свята прыехалі байкеры, па Кальварыі прайшоў Крыжовы шлях, апоўначы адбылася працэсія з паходнямі.
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай прайшлі ў Гудагаі 20-21 ліпеня. У дыяцэзіяльным фэсце ў каталіцкім санктуарыі ўдзельнічалі іерархі – сёлета тут адзначалі 260 гадоў з пачатку служэння ў парафіі кармэлітаў босых.
З розных куткоў Беларусі ў Гудагай прыбылі пілігрымы – у тым ліку байкеры з Астраўца. Яны атрымалі благаслаўленне і памаліліся перад абразом Маці Божай. Фота з пабліка парафіі глядзіце ніжэй.
Галоўнай падзея першага дня стаў Крыжовы шлях па прасторах гудагайскай Кальварыі: рака вернікаў на чале з біскупам Уладзімірам Гуляем ішла праз кукурузнае поле, праз лес да стацыяў Мукі Пана.
Каля апоўначы адбылася відовішчная працэсія святла з паходнямі і свечкамі, а затым – святая Імша. Раніцай таксама адпраўлялі Эўхарыстыю, а завяршылася свята ў нядзелю ўрачыстай адпустовай Імшой.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці