Ксёндз-акцёр, жоўтыя біркі – незвычайна адзначылі юбілей касцёла ў Варнянах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У парафіі, дзе падчас вайны пробашч дапамагаў ратаваць габрэяў, прадставілі тэатральную пастаноўку аб гісторыі святыні.
У парафіі святога Юрыя ў Варнянах Астравецкага раёна 5 кастрычніка адзначылі 255-годдзе касцёла. З гэтай нагоды біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч удзяліў у парафіі сакрамэнт канфірмацыі, а акрамя ўрачыстай святой Імшы ў гэты дзень у касцёле прадставілі тэатральную пастаноўку аб гісторыі святыні.
Сам пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі сыграў у спектаклі: ён выконваў ролю архітэктара касцёла. Таксама сярод паказаных сцэн – мясцовы кірмаш і гісторыя пачатку Другой сусветнай вайны, калі тагачасны пробашч ксёндз Ян Сялевіч дапамагаў хаваць ад нацыстаў габрэяў, за што быў удастоены звання Праведнік народаў свету.
Поўную версію спектакля апублікавалі на YouTube-канале парафіі [глядзіце ніжэй]
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска