Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Першы канцэрт адбыўся ў беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антверпене.
У беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў бельгійскім Антверпене адбыўся першы канцэрт з прэзентацыяй альбому песень на вершы святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса – 1 кастрычніка католікі адзначылі ўспамін гэтай святой з Ліз'ё. Цяпер апублікава відэа канцэрта ў добрай якасці (глядзіце ніжэй).
Мы распавядалі пра гэты ўнікальны праект беларускіх вернікаў замежжа: стварэнне музычнага альбома «Ружа без пялёсткаў» на вершы святой Тэрэзы з Лізьё ў перакладзе на беларускую мову. Альбом уключае 11 кампазіцый на вершы святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, якія пераклаў Павел Хівук – інжынер з Беларусі, які цяпер жыве ў Францыі, парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антверпене.
Паўлу належыць ідэя праекту, ён таксама стаў яго фундатарам, забяспечваў запіс матэрыялу. Выканаўцам, аўтарам музыкі некаторых кампазіцый і аранжыровак ужо існуючых мелодый французскіх аўтараў стаў вядомы музыка, каталіцкі вернік Андрусь Такінданг – ён запісаў альбом разам са спявачкай і музыкай Хрысцінай і патлумачыў, чаму альбом актуальны для беларусаў.
Таксама ў межах праекту выдадзена кніга вершаў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў перакладзе на беларускую мову.
Відэа канцэрта разбіта на асобныя кампазіцыі. Паглядзець усе можна пры пераходзе па спасылцы ніжэй на YouTube.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?