BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню Пасха без «усяночнай» была ў гомельскім касцёле. Ці ёсць у гэтым праблема?

Парафія ў Гомелі – асаблівая для ўсёй Беларусі. Расказваем, чаму традыцыя сталася тут навінкай і выклікала дыскусію.

Упершыню сёлета ў каталіцкім храме Гомеля Велікодная вігілія была традыцыйнай, а не ў фармаце начной службы, да якога прывыклі мясцовыя католікі. Як распавялі вернікі, гэта было звязана з удзелам у Велікодным трыдууме Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Андрэя Зноскі (на фота – ён побач з «нэакатэхуменальным» крыжам у Гомелі).

Традыцыя, якая сталася навінкай для многіх гомельскіх католікаў, выклікала дыскусію. Усе гады ў гомельскім касцёле Вялікдзень сустракалі службай у выглядзе літургіі Нэакатэхуменату. Акрамя 9 чытанняў да кожнага гаварылася ўступленне, таксама падчас службы вернікі выказваліся аб пачутым у літургіі, праводзілі гутарку з дзецьмі. Дзякуючы гэтаму вігілія, якая пачыналася бліжэй да паўночы, заканчвалася на досвітку.

Гэтым разам, як і амаль ва ўсіх каталіцкіх парафіях Беларусі, Польшчы і іншых краін, Велікодная вігілія пачалася ў Гомелі ўвечары і скончылася да ночы. Некаторыя вернікі выказалі незадаволенасць такім фарматам.

Гомельскі касцёл – асаблівы для ўсёй Беларусі. Ён быў пабудаваны польскім святаром-місіянерам ксяндзом Славамірам Ласкоўскім, удзельнікам Нэакатэхуменальнага шляху, адносна новага руху ў Каталіцкай царкве. Па прыездзе ў Гомель у 1989 годзе святар нанава заснаваў тут парафію.

На той час католікаў у горадзе заставалася зусім мала, але дзякуючы актыўнай дзейнасці пробашча з часам да парафіі далучыліся многія людзі, якія не выхоўваліся ў каталіцкай традыцыі і пазнаёміліся з Каталіцкай царквой менавіта праз Нэакатэхуменат.

Вядома, сярод усіх гомельскіх парафіян удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху – меншасць, але яна актыўная, і Вялікдзень тут заўсёды сустракалі ў фармаце гэтага руху, і многія да гэтага прывыклі. Таму нават некаторыя «традыцыйныя» вернікі негатыўна паставіліся да літургіі ў традыцыйным яе выглядзе, лічачы, што не варта ламаць асновы, якія сфармаваліся ў канкрэтных парафіях за дзесяцігоддзі.

Але ёсць і такія вернікі, якім спадабалася «класічная» служба – яны ацанілі веліч традыцыйнай каталіцкай літургіі, да таго ж, ім прасцей было дабрацца дадому пасля яе заканчэння.

У цэлым па размовах з вернікамі склалася ўражанне, што да рашэння біскупа мясцовыя католікі паставіліся з разуменнем, а да яго самога – з павагай.

«Галоўнае, што Хрыстос уваскрос, незалежна ад таго, якой была літургія», – сказаў адзін са сталых удзельнікаў Нэакатэхуменату.

Біскуп пакінуў у парафіян уражанне чалавека, які любіць парадак, праяўляе сябе гаспадаром у станоўчым сэнсе гэтага слова. Нагадаем, біскуп Андрэй Зноска нарадзіўся і служыў у Гродзенскай вобласці, рэгіёне «традыцыйных» католікаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 23 Красавік 2025 11:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць