Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар спявае разам з бабулямі не толькі польскія калядкі, але і беларускія народныя і эстрадныя песні.
Найбольш актыўна асвятляе свае калядныя візіты ў дамы вернікаў пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Андрэй Лішко. У парафіяльным Instagram ён зноў адкрыў рубрыку «Ходзіць ксёндз па Калядзе» і выкладвае здымкі з наведвання вернікаў у вёсках – у асноўным, пажылых людзей.
Святар публікуе сэлфі з парафіянамі, паказвае хатнія алтарыкі, якія адлюстроўваюць народную набожнасць – такія куткі з абразамі ў дамах сваіх бабуль памятаюць многія.
Ксёндз дзеліцца фота з мясцовымі краявідамі і відэа з песнямі [глядзіце ніжэй].
Падчас візітаў святар спявае разам з бабулямі не толькі польскія калядкі, але і беларускія народныя і эстрадныя песні, добра ведаючы іх тэкст.
Душэўныя допісы святара выклікаюць эмацыйныя каментары:
«Ведаеце, што самае цёплае і роднае ў гэтых малюнках? Гэта душэўнае зліццё з чалавекам, вось так – шчака да шчакі, у размовах, у песнях, у душэўнай адкрытасці».
«Дарагія бабулі, вы – нашы маякі аптымізму, жыццялюбства, крыніцы невычэрпнай энергіі. Прыклад таго, як любіць жыццё, спяваць сэрцам і несці святло, нягледзячы на ўсе жыццёвыя нягоды. Дзякуй за вашыя цёплыя вочы, за вашу мудрасць, дабрыню і веру ў лепшае».
Media
Related items
-
«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення