У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Трое з іх – з Гродзенскай дыяцэзіі, па адным – з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Шасцёра маладых людзей, якія прадстаўляюць усе чатыры дыяцэзіі Беларусі, 4 жніўня паспяхова справіліся з заданнямі экзамена па асновах каталіцкай веры і былі залічаны на першы курс, паведаміла Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя.
Гэта меней, чым у мінулыя два гады, калі ў семінарыю прынялі адпаведна 11 і 10 студэнтаў. Мяркуючы па апублікаваных здымках з экзамену і напярэдадні іспытаў, жадаючых паступіць сёлета было больш.
Імёны першакурснікаў пакуль не называюцца. Вядома, што трое з іх – з Гродзенскай дыяцэзіі, па адным – з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска паведаміў у сторыс на сваёй старонцы, што адзін з прынятых у семінарыю – малады чалавек з Гомеля.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?