Logo
Print this page

Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам

Гэта ікона «кібер-апостала» – святога Карла Акуціса.

У касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 11 кастрычніка арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў новы абраз. Гэты пакуль незвычайная для Каталіцкай царквы ў Беларусі і ўсім свеце выява – святога Карла Акуціса. Прычым, ікона спецыяльна была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.

Пра гэта паведаміў падчас онлайн-трансляцыі Імшы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, якога вернікі ведаюць як крэатыўнага і сучаснага душпастыра.

Карла Акуціса называюць апекуном моладзі, «заступнікам Інтэрнэту» і «кібер-апосталам», а таксама «апосталам Эўхарыстыі». Гэты італьянскі хлопец выкарыстоваў Інтэрнэт для распаўсюджвання каталіцкай веры, стварыў інтэрнэт-каталог Эўхарыстычных цудаў і імкнуўся штодня ўдзельнічаць у святой Імшы, называў яе аўтамагістраллю ў Неба.

Карла сышоў з жыцця ва ўзросце 15 гадоў, і быў кананізаваны ў 2025 годзе, стаўшы першым святым «міленіялам».

Выява святога Карла Акуціса размешчана ў бакавым алтары і будзе служыць заслонай абраза галоўнай апякункі парафіі – святой Марыі Магдалены.

Паводле пробашча новалукомскай парафіі, іконы гэтых двух святых злучаюць евангельскую гісторыю I стагоддзя хрысціянства з патрэбамі сучаснага лічбавага XXI стагоддзя. Для благаслаўлення абраза святога Карла Акуціса быў напісаны спецыяльны спеў [на відэа].

Media

Last modified onНядзеля, 11 Кастрычнік 2026 20:35
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.