BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На сустрэчы моладзі ў Івянцы выступіць гурт «Maleo Reggae Rockers» - ВІДЭА

У першы дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, якая сёлета пройдзе 25-27 ліпеня, будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гурта «Maleo Reggae Rockers».

«Maleo Reggae Rockers» — гэта польскі гурт, які выконвае рэгі. У 1997 годзе гурт быў заснаваны Дарыюшам Малео Малеёнкам. Першы дыск пад назвай «Za-Zu-Zi» выйшаў у 1998 годзе, другі студыйны запіс з’явіўся пад назвай «Reggaemova» у 2006, трэці «Addis Abeba» у 2009 годзе,  чацвёрты — «Рака дзяцінства» у 2011 годзе. Апошні дыск гурта — «Revolution»(2013), адна з кампазіцый якога «Чую» («Słyszę»).

Гурт з’яўляецца вельмі папулярным у сваёй краіне і па-за яе межамі. Напрыклад, чатыры разы з’яўляўся ўдзельнікам рок-фестывалю ў Польшчы «Przystanek Woodstock» (Прыпынак Вудсток, дэвіз — «Любоў, сяброўства і музыка»).У 2012 годзе гурт выступіў у Дэмбоўцы на ХХV Міжнароднай Салетынскай сустрэчы моладзі. У гэты год сустрэцца і пазнаёміцца з творчасцю гурта будзе магчымасць і ў беларускай моладзі, якая збярэцца на малітоўнай сустрэчы.

Перад тым, як заснаваць гурт, у якім ён грае на сённяшні дзень, творчы шлях выглядаў наступным чынам. Музычная кар’ера распачалася ў 1983 годзе ў гурце «Культура», а потым «Ізраэль». Малео граў на басах у гуртах «Масква» і «Армія». У 1989 годзе ён заснаваў гурт HOUK, песня з першага альбома якога з назвай «Dancing with Reality» заняла першае месца сярод іншых спеваў у слухачоў Radia France Internationale. У 1992 годзе гурт быў запрошаны на Дні Незалежнасці ў Берлін. У 1994 годзе з’явіўся дыск „Transmission Into Your Heart”, а ў 1995 годзе чарговы — «Generetion Х». У дадатак Дарэк Малеёнэк з’яўляецца адным са стваральнікаў праекту 2 Tm 2,3 (Тыматэўш) і Aрка Ноего, апошні з якіх вядомы з мінулых Малітоўных сустрэч у Івянцы.

Catholic.by

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць