У Слоніме пройдзе футбольны турнір у гонар св. Яна Паўла II
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
20 верасня ў Слоніме пройдзе юбілейны турнір па міні-футболе ў гонар св. Яна Паўла ІІ. Сёлета ў ім прыме ўдзел рэкордная колькасць каманд — 16.
«Прыём заявак у нас ужо скончаны, але адно месца для футбольнай каманды яшчэ засталося. Калі адказны да 15 верасня звернецца з жаданнем зарэгістраваць сваю дружыну, то ён яшчэ паспее гэта зрабіць», — распавёў Catholic.by арганізатар турніра кс. Артур Малафей.
Праграма турнiра пa мiнi-футболе «Памяцi Святога Яна Паўла II»
- 7.30-8.50 Прыезд каманд. Сняданне (месца: касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі, вул. Першамайская 4)
- 09.00 Святая Iмша (Касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі)
- 10.00 Жараб’ёўка каманд
- 10.30 Футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі; стадыён «Белтрансгаз»)
- 13.30-14.00 Абед
- 14.00-18.00 Футбол (Фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца; стадыён «Белтрансгаз»)
- 18.15 Уручэнне ўзнагарод
- 19.00 Вечаровы пасілак
- 20.00 Заканчэнне турніра
Даведкі па тэлефонах:
Velcom +375 29 319 54 65
МТС +375 33 624 35 22 — кс. Артур Малафей.