Гомель наведала дабрачынная дэлегацыя з Шатландыі
- Written by Алина Приходько
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Шатландцы наведалі сярэднюю школу №70 для дзяцей з парушэннем слыху, дзе працуе БКМ «Карытас-Міласэрнасць».
Гомель наведала дэлегацыя з Шатландыі з мэтай вывучэння вопыту дабрачыннай працы. У рамках праграмы візіту дэлегацыя з шасці спецыялістаў, якія вядуць медыцынскі і сацыяльны напрамкі ў дабрачыннай дзейнасці, наведала мясцовую каталіцкую парафію Нараджэння Божай Маці. У час сустрэчы з пробашчам парафіі і прадстаўнікамі дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас - Міласэрнасць» госці абмяркоўвалі вопыт дабрачыннай працы, ідэі на будучыню і духоўныя пытанні.
Таксама шатландцы наведалі сярэднюю школу №70 для дзяцей з парушэннем слыху, дзе ўжо некалькі гадоў працуе ДКМ «Карытас-Міласэрнасць» - ладзіць тут бясплатныя курсы па жэставай мове і «Творчую майстэрню для вучняў». У школе для гасцей арганізавалі экскурсію і сустрэчу з вучнямі.

Related items
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі