BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню ў Гомелі адкрыецца група Ананімных Наркаманаў

На сустрэчы будуць запрашаць усіх, хто хоча парваць з любымі відамі наркатычнай залежнасці, у тым ліку ад спайсаў.

Ініцыятыўная група працуе ў Гомелі над адкрыццём групы Ананімных Наркаманаў (АН або NA). Цяпер ідзе працэдура рэгістрацыі групы ў гарвыканкаме. «Ананімныя Наркаманы» - гэта сусветная супольнасць здаравеючых залежных людзей, якія рэгулярна збіраюцца, каб дапамагаць адзін аднаму пазбаўляцца ад праблемы залежнасці - не ўжываць наркотыкі. Існуе супольнасць з 1953 года, першая група ў Беларусі адкрылася ў 1999 годзе, і толькі ў 2014 годзе - у Гомелі.

Ініцыятарам адкрыцця групы стаў залежны Дзмітрый, гамяльчанін, які апошнім часам жыў у Мінску і там стаў чальцом АН. Ён спецыяльна вярнуўся жыць і працаваць у родны Гомель, каб адкрыць тут групу Ананімных Наркаманаў:

- Цяпер і ў пакутуючых ад хваробы наркаманіі гомельцаў з'явіцца шанец. Я запрашаю залежных прыходзіць да нас, таму што я сам меў праблемы з наркотыкамі, але цяпер з дапамогай АН не ўжываю ўжо больш за два гады. А да гэтага я прымаў наркотыкі каля 12 гадоў і не знаходзіў выйсце, спрабаваў розныя спосабы: дэтаксікацыю, бальніцу, быў перыяд, калі я сядзеў у турме і думаў, што калі выйду, пачну новае жыццё. Але зноў пачынаў спрабаваць, адзін раз, другі - і залежнасць вярталася. Гэта доўжылася да таго часу, пакуль я сам не трапіў у супольнасць АН. З тых часоў застаюся чыстым і цвярозым і не ўжываю ні наркотыкі, ні алкаголь. Я навучыўся жыць у гэтым стане цвярозасці і адчуваю сябе шчаслівым. Таму хачу сказаць іншым пакутуючым ад залежнасці: выйсце ёсць!

Супольнасць АН - для тых, хто хоча, а не для тых, каму трэба, кажа Зміцер. У АН няма ні ўступных, ні членскіх узносаў, усё цалкам добраахвотна. Ананімныя Наркаманы - гэта садружнасць, што аб'ядноўвае мужчын і жанчын, што дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і надзеямі, каб вырашыць сваю агульную праблему і дапамагчы іншым пазбавіцца ад залежнасці. Адзіная ўмова для сяброўства ў NA - гэта жаданне кінуць ужываць. АН не звязаны ні з якой-небудзь сектай, веравызнаннем, палітычным кірункам, арганізацыяй або установай, імкнуцца не ўступаць у палеміку па якіх бы там ні было пытаннях, не падтрымліваюць і не выступаюць супраць чыіх бы то ні было інтарэсаў.

На сустрэчу АН запрашаюць усіх, хто мае праблемы з хімічнай залежнасцю або лічыць, што яна можа ў яго быць, і ёсць жаданне спыніць ўжываць.

- Запрашаем таксама тых, хто ўжывае спайс, бо гэтыя наркотыкі - велізарная бяда для сучаснай моладзі. У мяне ў самога быў вопыт, калі я паліў спайс, гэта вельмі страшна, - распавядае сябра супольнасці NA залежны Мікалай. - Спайсы выклікаюць вельмі жорсткую залежнасць, я прачынаўся толькі з адной думкай - хутчэй дастаць папаліць. Яны страшна ўплываюць на памяць, пад дзеяннем спайсаў я нават не мог сабраць думкі, яны адключаюць магчымасць думаць.

- Нас не цікавіць, колькі або якія наркотыкі вы ўжывалі, у каго вы іх бралі, што вы рабілі ў мінулым, багатыя вы ці бедныя. Нас цікавіць толькі, ці ёсць у вас жаданне вырашыць вашу праблему, і як мы можам дапамагчы вам. А дапамагчы мы можам сваім вопытам. У АН ёсць духоўная праграма 12 Крокаў АН, па якой мы паспяхова робімся здаровымі, змяняемся ўнутры, і дзякуючы гэтаму адпадае патрэба ва ўжыванні наркотыкаў.

Ініцыятыўная група створана нядаўна і цяпер у яе ўваходзяць 7 чалавек, у асноўным - маладыя людзі, таксама ёсць дзяўчына. У бліжэйшых планах гомельскай групы Ананімных Наркаманаў пасля завяршэння працэдуры рэгістрацыі - раздрукаваць візітоўкі і наведваць наркалогіі, запрашаць пакутуючых ад залежнасці ў групу АН.

Сходы групы будуць праходзіць па пэўных правілах: удзельнікі рыхтуюць сабе гарбату ці каву, садзяцца вакол стала і пачынаюць сустрэчу хвілінай маўчання, каб успомніць пра тых, хто яшчэ пакутуе ад залежнасці. На сходзе зачытваюць правілы супольнасці і задаюць тэму, па якой кожны можа выказвацца.

Група Ананімных Наркаманаў у Гомелі плануе збірацца ў памяшканні Дома міласэрнасці каталіцкага ордэна Маці Тэрэзы па вуліцы Савецкай, 146а (прыпынак «Свята-Траецкі храм»). Дзяжурны тэлефон групы Ананімных наркаманаў для тых, хто мае намер далучыцца да групы ў Гомелі - (033) 357-46-56. Сайт АН у Беларусі - na-rb.by.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Ананімныя Алкаголікі дапамогуць Вам! >>>

Last modified onСерада, 26 Красавік 2017 16:10
Каментары   
+4 #3 роман 2014-12-19 20:54
Почему открылась?! Работают ан как аа и выздоравливают с 2009 !!! Так что с БОГом вновь созданные!!!...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 margosza 2014-12-15 00:16
Интересно,когда откроется группа для интернет-зависи мых?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #1 гость 2014-12-15 00:01
Хорошее дело! 8) С Богом!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць