Песняй, танцам і асабістым сведчаннем католікі прапаведуюць на вуліцы ў Гомелі [фота, відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Кожную нядзелю ля касцёла мінакам гавораць пра любоў і збаўленне ў Езусе Хрысце.
Кожную нядзелю Велікоднага часу (да 8 траўня ўключна) Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкай царквы ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час католікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, Яго любові і перамозе над смерцю. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў ладзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на прылеглай да храма тэрыторыі. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы гэтаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны вернікі з суполак спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць, гавораць пропаведзь і асабістае сведчанне - зыходзячы са свайго досведу, распавядаюць, як ўваскрослы Хрыстус дзейнічае ў іх жыцці. Таксама мінакам раздавалі абразкі з выявай Езуса Міласэрнага і вяночкам да Божай міласэрнасці.
Такія сустрэчы ля касцёла праводзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Католікі запрашаюць прыйсці кожнага, каб пачуць Добрую вестку.
Media
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу