BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню вуліцу ў Гомелі назавуць імем святога

У абласным цэнтры з'явяцца вуліцы Кірылы Тураўскага, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча.

12 траўня пасёлак Касцюкоўка будзе ўключаны ў межы Чыгуначнага раёна Гомеля, таму некаторыя вуліцы былога асобнага населенага пункта дублююць назвы ўжо існуючых вуліц у абласным цэнтры. У сувязі з гэтым у Касцюкоўцы арганізавана грамадскае абмеркаванне перайменавання вуліц. У прыватнасці, вуліцу Прамысловую прапанавана назваць імем Уладзіміра Караткевіча, Светлагорскую - Кірылы Тураўскага, завулак Садовы - Васіля Быкава.

Такім чынам у Гомелі, дзе амаль усе вуліцы захавалі савецкія назвы, упершыню з'явіцца вуліца ў гонар святога. Кірыла Тураўскі, які жыў у XII стагоддзі і быў епіскапам Турава (Гомельская вобласць), кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку Свяціцеля. Гэта славуты царкоўны дзеяч, прапаведнік, асветнік, мысляр, пісьменнік. Кірыл у маладосці, па звестках летапісцаў, адхіліў «багацце і славу тленнага свету гэтага, прылучыўшыся боскіх пісанняў і святых кніг павучанню». Ужо ў сталыя гады Кірыл вырашыў цалкам прысвяціць сябе Богу і пайшоў у манастыр, адмовіўшыся ад забяспечанага жыцця ў свеце і бацькоўскай спадчыны. Багаслоўскія працы Кірылы прынеслі яму вядомасць і ён, па патрабаванні князя і гараджан, быў пасвечаны ў епіскапы горада Тураў. Помнік Кірыле Тураўскаму стаіць як у яго родным горадзе, так і ў Гомелі.

Нарэшце з'явяцца ў Гомелі і вуліцы, названыя імёнамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў - Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Праўда, на самай ускраіне горада, якая калісьці была рабочым пасёлкам.

Каментары   
+1 #1 белорус 2016-05-07 13:26
это стыд и позор, что во втором по величине белорусском городе нет улиц Кароткевича и Быкова!!!! А хотя бы Купалы и Колоса есть? или вообще одни ленины кругом?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць