BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пробашча гомельскага касцёла айца Славаміра павіншавалі з Днём нараджэння [фота]

Скаўты спяклі для святара торт, а сваё свята ксёндз адзначыў праслаўленнем Бога і салодкім сталом.

4 лістапада 2013 года пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі адзначыў свой Дзень нараджэння - святару споўнілася 54 гады. Пасля святой Імшы парафіяне павіншавалі знакамітага і паважанага ў Гомелі пробашча са святам, уручылі кветкі і невялікія падарункі. А мясцовыя дзяўчыны-скаўткі спяклі для святара торт, да віншаванняў далучыліся і хлопцы-скаўты.

Айцец Славамір служыць у Гомелі ўжо больш за 20 гадоў. Ён прыняў пасвячэнне ад блаславёнага Папы Яна Паўла II, якога Каталіцкая царква хутка абвесціць святым. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі , якія дзесяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, малады святар прыбыў у Гомель у канцы 80-х. У той час тут не было ні храма, ні парафіі. Айцец Славамір доўга дамагаўся рэгістрацыі супольнасці і перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл.

Праз айца Славаміра, яго цяжкую працу Гасподзь адрадзіў ў гомельскім рэгіёне каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні прынесла велізарны плён.

У свой Дзень нараджэння айцец Славамір правёў не толькі службу, але і заняткі ў «Школе веры», а пасля запрасіў усіх жадаючых на гарбату. Парафіяне пажадалі ксяндзу Божага дабраславення, радасці, здароўя, пастаяннага навяртання да Госпада, узрастання ў веры, а таксама стаць святым і шукаць Царства Нябеснае.

Чытайце таксама: Гомельскія каталікі павіншавалі пробашча з 25- годдзем пасвячэння >>>

Last modified onАўторак, 05 Лістапад 2013 09:56
Каментары   
+3 #7 Ольга 2013-11-06 18:57
Поздравляем с днем рождения!!!!Оль га и Димитрас
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #6 Padre 2013-11-06 09:25
Дзякую за памяць і віншаваньні. Калі я прыехал у Гомель на Нараджэньне 1989, суполка была зарэгістрована.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #5 Мария 2013-11-05 21:35
Поздравления и наилучшия пожелания о.Славомиру от прихожан Новой Мыши!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #4 Партал УКасцёле 2013-11-05 20:09
Хвала Хрысту!
Рэдакцыя Беларускамоўнаг а Ініцыятыўнага парталу "УКасцёле" ад імя ўсёй рэдакцыі віншуе кс. Славаміра Ласкоўскі З Днём Нараджэння!

Ад усяго сэрцы жадаем здароўя, шчасця і ўсяго самага найлепшаго, што можна пажадаць!
=+=+=+=+=+=+=+= +=+=+=+=+=+=
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #3 Женька Богданова 2013-11-05 18:58
Plurimos annos:-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #2 анжэла 2013-11-05 10:48
Шчыра віншую! І дзякую
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Вольга 2013-11-05 10:47
Ойча Славамір, далучаюся да віншаваньняў з Днём Нараджэньня! Ад сябе зычу, каб Госпад абдарыў Сваёю ласкаю, падтрымліваў Сваёй моцнай рукой і вёў простым шляхам да Сябе! Многае лета! :-)
Дзякуй Вам!
Абяцаюся аб малітве за Вас!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць