BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціянскі погляд на эўтаназію, транспланталогію і іншыя актуальныя праблемы медыцыны абмяркоўваюць на канферэнцыі ў Гомелі

На сустрэчы выступіць вядомы беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, пробашч «Чырвонага касцёла» Уладзіслаў Завальнюк.

14 лістапада ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце праходзяць Навукова-адукацыйныя чытанні «Хрысціянскі погляд на актуальныя праблемы сучаснай медыцыны». Арганізатарамі чытанняў выступілі Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Таварыства праваслаўных студэнтаў Гомельскага медуніверсітэта.

Тут будуць абмяркоўвацца навуковыя аспекты новых галін медыцыны - такіх як транспланталогія, генная інжынерыя і многіх іншых. Але унікальнасць гэтых чытанняў у тым, што ёсць магчымасць зірнуць на гэтыя праблемы праз прызму хрысціянства і біяэтыкі. Праблемы эўтаназіі, вынясенне смяротнага дыягназу пацыенту - гэтыя, перш за ўсё, сацыяльныя пытанні будуць разгледжаны асабліва старанна з прычыны плюралізму меркаванняў ў сучасным грамадстве. Акрамя таго, не застанецца без увагі і адукацыйны працэс будучых лекараў: удзельнікі чытанняў паспрабуюць высветліць, які ўплыў мае хрысціянская вера на фарміраванне медыцынскага мыслення.

У чытаннях прымуць удзел не толькі лекары, выкладчыкі і праваслаўнае духавенства, але і прадстаўнікі іншых канфесій. Сярод удзельнікаў чытанні наведаюць замежныя госці: доктар медыцыны Антун Лісец з Харватыі, рабін Ігаэл Йегудзі з Ізраіля. На канферэнцыі таксама выступіць вядомы беларускі каталіцкі святар, тэолаг, рэлігійны дзеяч, пробашч касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк.

Тэматыка чытанняў:

1. Царква і медыцына: біяэтычныя праблемы.

2. Партрэт верніка-лекара.

3. Этычныя праблемы транспланталогіі

4. Жыццё і смерць як галоўныя праблемы біямедыцынскай этыкі

5. Здароўе і хвароба: ад стану арганізма да стану душы.

6. Эўтаназія: ці ёсць права на смерць?

7. Правы пацыента на праўду аб апошнім дыягназе

8. Генная інжынерыя з пункту гледжання біяэтыкі

9. Роля святара ў лячэнні і ацаленні цела і душы

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць