BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі пачынаюць Адвэнт: абудзіць сэрцы да сустрэчы з Езусам

У парафіі зноў будуць праводзіцца Рараты - адмысловая ранішняя Святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю.

Адвэнт пачынаецца ў гэтым годзе 1 снежня і скончыцца ў Калядную ноч. Для каталікоў гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае каталікам рабіць абмежаванні ў ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца іх, каб глыбей адчуць радасць будучага Раства. Акрамя таго, падчас Адвэнту чытанні з Евангелля нагадваюць аб несумненным вяртанні, новым прыйсці Госпада.

- Адвэнт даецца, каб абудзіць нашыя сэрцы і ўбачыць, як Ісус ужо дзейнічае ў нашым жыцці, - адзначае пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір.

 Святары нагадваюць, што галоўны сэнс Адвэнту - не ў абмежаванні сябе ў ежы, а ў імкненні да выканання Хрыстовых запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы сваёй душы да сустрэчы з Хрыстом.

«Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, не радуецца з няпраўды, а разам цешыцца з іьціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць», - піша апостал Павел.

Дарэчы, у гомельскай парафіі зноў будуць праводзіцца Рараты - адмысловая ранішняя святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. Праходзіць Рараты будуць па аўторках, чацвяргах і суботах на працягу ўсяго Адвэнту ў 06.45.

Чытайце таксама кароткую адвэнтовую катэхезу: Ісус прыходзіць, каб вырваць цябе са смерці!

Каментары   
+1 #1 Женька Богданова 2013-12-01 13:24
Очень хорошая статья всем рекомендую
ave-maria.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць