Для гомельскіх бяздомных зладзілі святочны пір [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы арганізаваў традыцыйны Калядны абед для жабракоў.
У святочныя дні адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы, які ўжо каля 20 гадоў працуе ў Гомелі, арганізаваў традыцыйны Калядны абед для жабракоў і бяздомных. На свята сабраліся амаль 90 чалавек. Манашкі падрыхтавалі для іх сытныя гарачыя стравы, раздалі садавіну і прысмакі. Перад пачаткам абеду ўсе праспявалі Калядную песню, памаліліся і прачыталі ўрывак з Евангелля.
- Мы ўжо даўно так добра не елі, а прысмакі так і казаць няма чаго! Дзякуй сёстрам, са святам! - падзякавалі бяздомныя.
Сёстры ордэна маці Тэрэзы ў Гомелі займаюцца многімі справамі, за якія мала хто хацеў брацца. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, а ўлетку запрашаюць дзяцей з малазабяспечаных і праблемных сем'яў правесці «Канікулы з Богам» у дзіцячым лагеры. Па нядзелях дзеці прыходзяць на заняткі ў нядзельнай школе. Вернікі дапамагаюць карміць беднякоў, прыходзячы на працу ў сталовую. Дапамагчы можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу