Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў уладыку Стэфана з Раством Хрыстовым [+ калядка]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Жадаем усім, хто адзначае свята, хадзіць па шляхах Гасподніх у паслухмянстве Богу і быць шчаслівымі ў Яго любові.
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці Славамір Ласкоўскі павіншавалі епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння.
Каталіцкія святары пажадалі праваслаўнаму ўладыку Божага дабраславення ў служэнні, здароўя, светлых дзён і сардэчнай радасці.
Нагадаем, раней уладыка Стэфан віншаваў каталікоў з Раством. Таксама ў адрас гомельскай парафіі паступілі віншаванні ад арцыбіскупа мітрапаліта Станіслава Будзіка з Любліна, кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Андрэя Гарбачова, генеральнай ігуменні Бенедыктынак Самарыцянак сястры Марыі Катрысяк, рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску ксяндза-доктара Яна Саламона, ад рэдакцыі часопіса «Дыялог» і партала Grodnensis.by, Лагішынскага Дома Міласэрнасці, упраў «Карытас».
У якасці віншаванні ўсім, хто адзначае Раство Хрыстова па Юліянскім календары - Калядка ад парафіянкі гомельскага касцёла, беларускага барда Вальжыны Цярэшчанкі.
Жадаем у гэтым свяце Раства знайсці для сябе добрую вестку пра тое, што Ісус увайшоў і ўваходзіць у вашае жыццё, каб зрабіць яго сапраўды шчаслівым. Жадаем кожнай сям'і, кожнаму дому дабраславення Божага. Як пасля сустрэчы з Езусам тры каралі пайшлі іншым шляхам, вяртаючыся ў сваю краіну, жадаем у гэтым новым годзе таксама хадзіць па шляхах Гасподніх у паслухмянстве Богу і быць шчаслівымі ў Яго любові. Няхай Бэтлеемская зорка ззяе ў вашым сэрцы!
Media
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня