Быць знакам. Група моладзі ў Гомелі прыняла Першую Камунію [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Святар заклікаў хлопцаў і дзяўчат не саромецца, а ганарыцца сваёй верай.
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Першую Камунію прыняла група моладзі - хлопцы і дзяўчаты, якія прыйшлі да веры ва ўжо ўсвядомленым узросце.
- З вашага боку - гэта пэўная мужнасць, - звярнуўся да маладых людзей падчас казання пробашч кс. Юры Варанко. - Амаль кожны з вас - адзіны ў класе католік, і адчуваеце сябе дзесьці не ў сваёй талерцы. Але вам няма чаго саромецца. Тое, што вы робіце, - гэта прадмет вашага гонару.
Вера ў Езуса Хрыста Уваскрослага - гэта самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, гэта тое, чым мы ганарымся, падкрэсліў святар.
- Вы атрымалі веру ў сэрца, і з верай прыміце Першую Камунію. Сустрэча з Хрыстом - гэта кожны раз велізарная радасць. Шануйце гэты дар - быць разам з Хрыстом. Гасподзь хоча, каб вы былі шчаслівымі, і праблема можа быць толькі адна, калі вы скажаце: «Стоп, у мяне ёсць свой план, як мне быць шчаслівым». Але калі даверыце Богу, каб Ён вёў вас тым шляхам, які Ён для вас выбраў - дык Гасподзь ніколі вас не падвядзе, і вы сапраўды будзеце шчаслівыя, - сказаў кс. Юрый.
Ён заклікаў прыходзіць кожную нядзелю ў храм, каб прымаць Святую Камунію, каб быць з Богам, дзякаваць за Яго любоў:
- Гэта павінна быць відаць навакольным, тое, што вы абралі жыццё з Езусам Хрыстом. І для многіх з нас - гэта знак.
3 чэрвеня Першую Камунію ў гомельскім касцёле прымуць дзеці, якія наведваюць Нядзельную школу.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле