BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

"У касцёл нас прывёз праваслаўны святар". Украінскія ўцекачы распавялі, як прыехалі ў Беларусь

Асноўныя прадукты ў крамах зніклі ўжо на другі дзень вайны, кажуць жанчыны

Нядаўна гомельскія католікі атрымалі магчымасць дапамагчы двум сем'ям украінскіх бежанцаў. Мамы з дзецьмі змаглі выехаць з памежнага горада ў момант абстрэлу расійскімі войскамі. У выніку сем'і апынуліся ў Гомелі.

Алена распавяла Katolik.life пра тое, што ў дзень пачатку вайны, 24 лютага ў яе дзяцей павінны былі прайсці доўгачаканыя спаборніцтвы па плаванні - дзеці рыхтаваліся выступіць і атрымаць прызы:

"А малодшы сын хадзіў на вакал у музычную школу, рыхтаваўся да канцэрту на 8-га сакавіка, які таксама не адбыўся... Што ўжо казаць пра школу: мае дзеці, як і многія іншыя, не вучацца ўжо з 24 лютага, і калі вернуцца на заняткі, невядома".

Дарога з суседніх гарадоў аказалася заблакаваная, усе вёскі ўздоўж яе - акупаваныя. Падвоз тавараў немагчымы дагэтуль. Людзі даядалі тое, што заставалася:

"Потым перабілі электраэнэргію, лядоўні размарозіліся, і ўсе тыя запасы, якія яшчэ захоўваліся ў людзей, трэба было тэрмінова даядаць, пасля чаго запасаў практычна не засталося. Усё гэта суправаджалася пастаяннымі гукамі сірэны, варожых самалётаў і выбухамі снарадаў дзесьці непадалёк. Часта прачыналіся ад гукаў бомбаў. Мы наогул перасталі нармальна спаць, сон быў як у трызненні. Па два разы сірэна за ноч, пакуль пабегаеш ў сховішча, ужо і спаць няма калі..."

А 16-гадовая дачка Таццяны рыхтавалася да выпускнога вечара ў школе: рэпетавала вальс, ёй ужо замовілі сукенку, яна вельмі чакала выпускны і марыла станцаваць. Але раніцай 24 лютага сям'я прачнулася ад выбухаў.

"Я раней ніколі не чула выбухаў і падумала з надзеяй - можа, гэта проста гром? Бо мы не ўспрымалі ўсур'ёз размовы пра вайну, абсалютна ў яе не верылі, - кажа Таццяна. - У першую паветраную трывогу было вельмі страшна. Ляцелі самалёты з боку Беларусі - але не на нас. Яны кідалі далей і вярталіся назад. Выбухі мы пастаянна чулі, але ўжо перасталі баяцца".

Асноўныя прадукты ў крамах зніклі ўжо на другі дзень вайны, а праз два тыдні крамы зачыніліся наогул. На пяць дзён прападала электрычнасць. Варылі ежу на мангалах на вуліцы. Людзі выходзілі ў свае двары, разводзілі вогнішчы, аб'ядноўваліся, гатавалі адразу на некалькі сем'яў.

З адрэзанага ад паведамлення горада быў толькі адзін шлях эвакуацыі - у Беларусь. Сем'і вырашыліся на гэта, частку шляху да мяжы давялося прайсці пешшу. На беларускім баку іх сустрэлі знаёмыя, якія прыехалі раней, і мясцовы праваслаўны святар.

"Ён прывёз нас у каталіцкі храм, парафіяне якога ўзялі да сябе на начлег. Нас прытулілі веруючыя людзі, адкрылі лядоўню, сказалі браць, што захочам. Я расплакалася, калі мае дзеці ўбачылі нармальную ежу: мама, тут сыр, пельмені, хлеб! Бо ў нас было вельмі беднае харчаванне".

Парафіяне дапамаглі сем'ям грашыма і прадуктамі, набылі квіткі - жанчыны вырашылі ехаць далей, у краіны Еўразвязу, паколькі заставацца ў гэтай дзяржаве ім было цяжка. Яны ўжо шчасліва дабраліся і перадалі вялікую падзяку ўсім беларусам, якія праявілі дабрыню, клопат і гасціннасць.

Last modified onСубота, 02 Красавік 2022 21:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць