BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што стала з самым першым храмам у Гомелі, раскажуць на выставе

Не многія ведаюць, што гэты храм заставаўся ўніяцкім, а побач быў драўляны рыма-каталіцкі храм. У экспазіцыі ёсць і фота пасля ўзарванага касцёла, а мы вырашылі дапоўніць інфармацыю і напісаць пра тое, пра што на выставе могуць не расказаць.

У палацы Румянцавых і Паскевічаў з 1 лютага пачынае работу выстава «Страчаныя храмы Гомеля». З дапамогай архіўных дакументаў і фотаматэрыялаў у экспазіцыі ў храналагічным парадку апавядаецца пра няпростыя лёсы трынаццаці культавых аб'ектаў, у розны час пабудаваных і па розных прычынах зніклых з мапы Гомеля, гаворыцца ў анонсе.

Паводле арганізатараў выставы, царкоўная гісторыя горада пачынае сваё летазлічэнне пасля прыняцця хрысціянства ў старажытнарускі перыяд. Згодна са сведчаннямі археалагічных даследаванняў, на тэрыторыі гомельскага дзяцінца ўжо ў XII стагоддзі мог быць пабудаваны храм. Першыя дакументальныя сведчанні адносяцца да канца XV стагоддзя і звязаны з драўлянай царквой святога Мікалая. Яна размяшчалася ва ўмацаванай частцы горада – «замку» і была разабрана ў пачатку XIX стагоддзя пры пашырэнні палаца Румянцавых, сказана ў прэс-рэлізе.

Мы вырашылі дапоўніць інфармацыю і напісаць пра тое, пра што на выставе могуць не распавесці. Звесткі пра храмы, якія існавалі ў Гомелі, публікаваў вядомы археолаг Алег Макушнікаў у сваёй кнізе «Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя». Візуальную інфармацыю на аснове гэтых звестак мы знайшлі на канале «Пошукі старога Гомеля».

Такім чынам, той самы храм, які, верагодна, быў першым у Гомелі, да канца свайго існавання заставаўся грэка-каталіцкім. Не многія ведаюць і пра тое, што на тэрыторыі цяперашняга парку размяшчаўся і рыма-каталіцкі храм, вядомы з канца XVII стагоддзя. Ён быў драўляным і меў тытул Нараджэння Божай Маці – як і новы касцёл у Гомелі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

На выставе таксама пакажуць фота каменнага касцёла, пабудаванага ўжо ў пачатку XIX стагоддзя замест драўлянага. Храм таксама не захаваўся – яго разбурылі бальшавікі. Але ён застаўся на фота ўраджэнца Гомеля, які імігрыраваў у ЗША, Аляксандра Артвэя – ягоныя здымкі таксама прадставяць на выставе.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць