Біскуп Казімір Велікаселец адзначае 30-годдзе прэзбітэрскага і 15-годдзе біскупскага пасвячэнняў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
З савецкага часу Арцыпастыр апекаваў многія парафіі, займаўся аднаўленнем і рэстаўрацыяй храмаў.
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы Беларусі Казімір Велікаселец, які жыве і служыць у Гомелі, 24 чэрвеня адзначае 15-годдзе свайго біскупскага пасвячэння. А 4 чэрвеня споўнілася 30 гадоў з дня пасвячэння Казіміра Велікасельца ў святары.
Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Брэсцкай вобласці. Служыў у войску па прызыву, працаваў на будоўлі ў Вільні. Там жа пазнаёміўся з манахамі-дамініканцамі. Тры гады ўлады не давалі яму магчымасць паступіць у Рыжскую семінарыю. У 1981 годзе прыняты ў Рыжскую семінарыю.
Падчас вучобы прынёс свае першыя манаскія шлюбы ў ордэне дамініканцаў. Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі ў 1984 годзе быў пасвечаны ў сан святара і накіраваны ў сваю першую парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі. Пад яго духоўнай апекай знаходзіліся таксама Юшкавічы, Гарадзішча, Сталовічы, Паланэчка, Новая Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, бо ў той час святароў не хапала і кожны з іх абслугоўваў многія парафіі. Акрамя пастырскага служэння займаўся рэстаўрацыяй і рамонтам храмаў.
Нядаўна парафія св. Юрыя ў вёсцы Паланэчка вітала дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца. Біскуп меў велізарнае жаданне адсвяткаваць свой 30-ці гадовы юбілей святарства і 15-ці гадовы юбілей біскупства ў парафіях, у якіх пачынаў сваё служэнне. У 1984г. ён быў прызначаны ў парафію Ішкалдзь, а ў 1986г. у парафію Паланэчка. Падчас службы біскуп Казімір Велікаселец правёў сакрамэнт канфірмацыі 8-мі вернікам.
У 1992 годзе ён быў прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканату і пробашча храма Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
24 чэрвеня 1999 года ў Пінскім кафедральным саборы ўзведзены ў сан біскупа. Абрад пасвячэння быў ажыццёўлены кардыналам Казімірам Свёнткам.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі