BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі адзначылі свята адроджанай каталіцкай парафіі - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Біскуп Казімір: «Не бойцеся смерці, а бойцеся граху, каб паўстаць перад Госпадам з чыстым сэрцам».

У свята Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі святая Імша прайшла ў аднайменнай гомельскай рыма-каталіцкай парафіі. Прастольнае свята правёў пробашч новай парафіі, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існавала ў Гомелі яшчэ з царскага часу, але ў 1940-м годзе касцёл у цэнтры горада ўзарвалі бальшавікі. Па ініцыятыве біскупа Казіміра знішчаную парафію аднавілі ў Савецкім раёне Гомеля. Цяпер вырашаецца пытанне аб будаўніцтве храма, а пакуль урачыстая Імша прайшла ў будынку пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай.

 - Успенне - гэта нядоўгі сон перад нараджэннем у новае жыццё. Таму не бойцеся смерці, а бойцеся граху, каб паўстаць перад Госпадам з чыстым сэрцам, - звярнуўся да вернікаў біскуп падчас казання.

Згодна са Святой Традыцыяй, Найсвяцейшая Багародзіца пасля Ўшэсця Ісуса, засталася на апеку апостала Іаана Багаслова. Калі цар Ірад падвергнуў ганенню хрысціян, Багародзіца выдалілася разам з Янам у Эфес і жыла там у доме яго бацькоў.

Перад смерцю Найсвяцейшая Панна Марыя хацела пабачыць усіх апосталаў, якія да таго часу разышліся па розных месцах прапаведаваць хрысціянскую веру. Паданне кажа, што Святы Дух цудоўным чынам сабраў іх для развітання з Найсвяцейшай Паннай. Апосталы атачылі ложа Найсвяцейшай Багародзіцы, на якім яна малілася і чакала свайго скону. Паданне кажа пра тое, што сам Ісус у асяроддзі нябесных сіл сышоў да яе, каб забраць яе душу з сабой. Пасля скону труну з целам Прачыстай Панны аднеслі апосталы ў Гефсіманію і там пахавалі ў пячоры, уваход якой былі завалены каменем.

Пасля пахавання апосталы яшчэ тры дні заставалася ў пячоры і маліліся. Апостал Тамаш, які спазніўся к пахаванню, быў так засмучаны тым, што не паспеў пакланіцца праху Багародзіцы, што апосталы дазволілі адкрыць ўваход у пячору і магілу, каб ён мог пакланіцца святым парэшткам. Адкрыўшы труну, яны пачулі спевы анёлаў і ўбачылі, што там няма цела Багародзіцы, і так пераканаліся ў яе цудоўным цялесным ушэсці на неба.

Увечары ў той жа дзень, калі апосталы сабраліся на вячэру, ім з'явілася Сама Маці Божая і сказала: «Радуйцеся! Я з вамі - ва ўсе дні».

Last modified onСубота, 16 Жнівень 2014 14:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць