«30 гадоў таму я быў атэістам і нават падумаць не мог, што калісьці стану святаром»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Айцец Адам адслужыў у Гомелі сваю першую Імшу і ўдзяліў асаблівае благаслаўленне ўсім прысутным у касцёле.
У мінулую нядзелю ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве Прыміцыйную Імшу цэлебраваў айцец Адам з Польшчы. Каля двух гадоў таму, падчас вучобы ў варшаўскай семінарыі «Redemptoris Mater», пажылы мужчына праходзіў практыку ў гомельскім касцёле, а зараз, пасля пасвячэння ў святары, прыехаў у Гомель, каб адслужыць тут сваю першую Імшу.
- Яшчэ 30 гадоў таму я быў атэістам, і, вядома, нават падумаць не мог, што калісьці стану святаром! Але Ісус вырваў мяне з гэтага пекла - жыцця без Бога, - сказаў падчас пропаведзі новы святар.
З нагоды Прыміцыйнай Імшы айцец Адам удзяліў асаблівае благаслаўленне прысутным святарам, семінарыстам і асабіста кожнаму верніку. Ад імя гомельцаў новага святара павіншаваў біскуп Казімір Велікаселец.
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна