BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Праваслаўныя і каталікі разам правядуць Хросны ход у Юравіцкі манастыр

Каля кляштара ўсе жадаючыя змогуць прыкласціся да копіі цудатворнага абраза Маці Божай Юравіцкай.

Штогадовы Хросны ход з копіяй абраза Маці Божай Юравіцкай пройдзе 12 верасня. Праваслаўныя і каталікі разам праводзяць Хросны ход з Мазыра ў Юравічы з 2006 года, калі ў склепе разбуранага кляштара выпадкова знайшлі копію цудатворнага абраза. Да гэтага лічылася, што копій старажытнай святыні, якая ў XIX стагоддзі была таемна вывезена ў Кракаў, не існуе.

Нагадаем, абраз Маці Божай Юравіцкай шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі. Юравіцкі манастыр, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства на падставе загаду генерал-губернатара Мураўёва. Комплекс стаў праваслаўным жаночым кляштаром, але з прыходам савецкай улады яго зачынілі, а будынак аддалі пад дзіцячы дом. У 1993 годзе дзяржава перадала паўразбураны Юравіцкі храмавы комплекс Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэстаўрацыя будынка доўжыцца да гэтага часу.

З 2006 года кожную восень абраз прывозяць у Мазыр, а потым урачыста нясуць назад у манастыр. У Юравічах Хросны ход мясцовыя жыхары сустракаюць стоячы ля сваіх двароў. Вяскоўцы кідаюць пад ногі святарам кветкі. Пасля Хроснага ходу ўсе жадаючыя могуць прыкласціся да іконы.

Last modified onПанядзелак, 15 Верасень 2014 15:24
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць