BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Уніяты Беларусі пазітыўна ацанілі Дэкларацыю Папы і Патрыярха

Грэка-католікі гатовы да дыялогу з праваслаўнымі [+ВІДЭА аб уніятах]

Прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі апублікавала паведамленне адносна вынікаў гістарычнай сустрэчы Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла. У адрозненні ад уніятаў Украіны, якія скептычна ацанілі вынікі сустрэчы і падпісаную дэкларацыю (прынамсі заяву наконт Уніяцкай царквы), беларускія грэка-католікі паставіліся да падзеі пазітыўна.

Як гаворыцца ў паведамленні, грэка-каталіцкія душпастыры і вернікі ў Беларусі з асаблівай увагай прачытваюць пункт 25 Дэкларацыі, дзе запісана:

«Спадзяёмся, што наша сустрэча зробіць уклад у прымірэнне там, дзе існуюць непаразуменні паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі. Сёння відавочна, што метад "уніятызму" былых стагоддзяў, які разумеўся як прыяднанне адной супольнасці да іншай, адрываючы яе ад сваёй Царквы, не з'яўляецца спосабам да аднаўлення адзінства. У той жа час, царкоўныя супольнасці, якія з'явіліся ў выніку гістарычных акалічнасцяў, маюць права існаваць і рабіць усё неабходнае для задавальнення духоўных патрэбаў сваіх вернікаў, імкнучыся да міру з суседзямі. Праваслаўныя і грэка-католікі маюць патрэбу ў прымірэнні і знаходжанні прымальных формаў узаемнага суіснавання».

На самой справе гэта адаптаваны тэкст Дэкларацыі з Баламанд у Ліване, (прынятай 23 чэрвеня 1993 г. Міжнароднай камісіяй для багаслоўскага дыялогу Каталіцкай Царквы і Праваслаўнай Царквы), які быў “візіраваны” прадстаўніком (святаром) Маскоўскага Патрыярхата, але які не быў прыняты іерархамі Рускай Праваслаўнай Царквы. Праз подпісы першаіерархаў Папы Францішка і Патрыярха Кірыла тэкст Дэкларацыі з Гаваны атрымлівае найвышэйшае значэнне, адзначаецца ў паведамленні беларускіх уніятаў.

Беларускія грэка-каталіцкія душпастыры моляцца аб магчымасці атрымаць - згодна з тэкстам Дэкларацыі - «усё неабходнае для задавальнення духоўных патрэбаў сваіх вернікаў» ды гатовыя ў прымірэнні шукаць прымальных формаў узаемнага суіснавання з праваслаўнымі братамі і сёстрамі - на славу Божую і для дабра супольнай Бацькаўшчыны, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Глядзіце таксама праграму «Існасць» на тэлеканале «Беларусь 1», якая распавядае пра Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву.

Media

Last modified onАўторак, 16 Люты 2016 13:36
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць