Беларусам у Вільні перададзены касцёл св. Барталамея
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Імша будзе адбывацца ў святыні толькі на беларускай мове.
13 сакавіка таварыству беларусаў у Вільні быў урачыста перададзены касцёл св. Барталамея, які знаходзіцца ў раёне мастакоў Ужупіс - ля гістарычнага цэнтру літоўскай сталіцы. Аб гэтым паведаміў ад імя беларусаў Вільні Алесь Адамковіч. У часе нядзельнай імшы дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі ўрачыста абвясціў, што ад 13 сакавіка ў касцёле св. Барталамея ў Вільні набажэнствы будуць адбывацца толькі на беларускай мове. Біскуп таксама зазначыў, што ў Вільні ёсць касцёлы, дзе набажэнствы адбываюцца толькі на адной мове: польскай, літоўскай, украінскай. Таму цалкам лагічна, што і беларусы павінны мець свой касцёл.
Варта адзначыць, што нядзельную Імшу Яго Эксцэленцыя цэлебраваў па-беларуску. Упершыню, за многія стагоддзі іерархі да беларусаў звяртаюцца на іх роднай мове.
Душпастырам для беларусаў Вільні і ваколіц прызначаны айцец Арыюш Малыска OFM Cap.
- Такім чынам, распачынаецца новая старонка ў гісторыі беларускага каталіцтва ў Вільні. Па сутнасці, 27 гадоў прайшлі ў «змаганні» за гэты касцёл, а калі ўвогуле, то яно вядзецца з 1921 года. Гэта мара яшчэ тых беларусаў-віленчукоў і святароў, такіх як А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, У. Талочка і інш., каб у Вільні быў касцёл для беларусаў, - пракаментаваў Алесь Адамковіч. - Шчыра запрашаем беларусаў наведваць беларускія службы ў Вільні. Іх далейшы лёс цалкам залежыць ад нас.
Імша на беларускай мове будзе адбывацца штодзённа а 18.00 вечара. У нядзелю - а 10.00 і 12.00. Касцёл Святога Барталамея знаходзіцца па адрасе: вуліца Ужупё, 17a, Вільнюс (Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia,Užupio g. 17a).
Related items
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
Выбачайце, хачу ўнесці адно невялічкае, але істотнае, удакладненне: касцёл св. Барталамея ў Вільні быў перададзены беларусам-катал ікам Літвы не ў 2016-м, а ў 1997-м годзе.
З павагай,
Валянцін
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу