BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскія каталікі будуць 9 месяцаў маліцца аб выратаванні ад абортаў ненароджаных дзяцей

Вернікі абавязваюцца кожны дзень здзяйсняць добрую справу, чытаць Ружанец і адмысловую малітву.

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання, калі Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, парафіяне гомельскага касцёла традыцыйна пачынаюць малітву за ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Жадаючыя духоўнага ўсынаўлення дзіцяці ўносяць свае дадзеныя ў спецыяльныя карткі і звяртаюцца да Дзевы Марыі, усіх анёлаў і святых: «Ідучы за жаданнем несці дапамогу ў справе абароны ненароджаных, моцна пастанаўляю і абяцаю, што духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ведае толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыцця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння».

Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязваюцца штодня чытаць спецыяльную малітву, прысвячаць змаганню якую-небудзь добрую справу і маліцца на Ружанцы. Завершыцца малітва праз 9 месяцаў на свята Божага Нараджэння.

Удзел у духоўным усынаўленні асабліва важны для сужэнцаў, якія не вырашаюцца на чарговага дзіцяці. Праз гэтую малітву Дух святы дапамагае бацькам даверыцца Госпаду ў справе новага жыцця.

 - Удзельнічаючы ў гэтай малітве, вы становіцеся ваярамі Божымі, якія змагаюцца не супраць цела і крыві, а супраць духаў зла, - адзначыў пробашч парафіі айцец Славамір.

Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць у краінах Захаду заканчваецца абортам. Не лепшая сітуацыя і ў Беларусі. А ў суседняй Расіі колькасць абортаў у год дасягае 2-3 мільёнаў. Згодна з вучэннем Царквы, аборт нават на раннім тэрміне цяжарнасці з'яўляецца забойствам, бо душа чалавека нараджаецца ўжо ў момант зачацця.

Каментары   
+4 #1 Павел 2014-03-26 00:07
Более 200 человек взяли карточки, чтобы молиться - больше, чем в прошлые годы!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць