BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Дзіцячай вёсцы прайшло вялікае свята ў гонар Анёлаў-Ахоўнікаў

Святар правёў Літургію, дзеці-інваліды выступілі з канцэртам, а сёстры законныя падрыхтавалі салодкі пачастунак.

У Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця 20 лістапада прайшло традыцыйнае свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў. У інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, якую правёў іерэй Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі, дзеці выступілі з канцэртам, а сёстры бенедыктынкі падрыхтавалі пачастунак.

- Свята прайшло цудоўна, - кажуць у дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас - Міласэрнасць». - Спачатку была літургія, затым - выдатны канцэрт, на якім былі прадстаўлены новыя нумары і музычныя сцэнкі. Дзеці вельмі стараліся і хваляваліся. Потым быў арганізаваны салодкі стол, на якім было ўсё, што любяць дзеці. Да іх у домік прыйшло шмат гасцей. А скончылася ўрачыстасць дыскатэкай. Да свята рыхтаваліся ўсе: адміністрацыя, выхавальнікі, сёстры і самі дзеці. Усе былі вельмі прыгожа апранутыя і панавала атмасфера свята.

Два гады таму праваслаўныя і каталікі пачалі сумеснае служэнне ў Дзіцячай вёсцы, пабудаванай каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас - Міласэрнасць».

Нагадаем, унікальная для Беларусі дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Хоспіс пабудаваны на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-каталікоў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Вёска разлічана на пражыванне ў ёй 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчыма максімальна поўнае развіццё асобы. Пяць асобных груп-сем'яў уключаюць па 15 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца Ордэна бенедыктынак-Самарыцянак Крыжа Хрыстова, яна разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апекуе жыццё дзяцей. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Last modified onЧацвер, 04 Снежань 2014 20:28
Каментары   
+1 #2 admin 2014-12-04 20:27
Спасибо, исправили :-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 Ирина 2014-12-04 15:12
Всё так, только хотелось бы уточнить: проживает в домиках по 15 человек, а не по 12. Эту неточность регулярно допускают, рассказывая о детской деревне.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць