BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Калядны ранішнік у гомельскай Дзіцячай вёсцы зладзілі персанал і валанцёры - ФОТА

Выхаванцаў дома-інтэрната парадавалі прадстаўленнем і падарункамі, выступалі на свяце і самі дзеці-інваліды.

У Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якім апякуюць сёстры бэнэдэктынкі-самарытанкі, 23 снежня 2014 г. прайшоў Калядны ранішнік. Свята для хворых дзяцей зладзілі персанал інтэрната і група студэнтаў-валанцёраў. Выхаванцаў Дзіцячай вёскі парадавалі прадстаўленнем і падарункамі, выступалі на свяце і самі дзеці-інваліды. Мерапрыемства наведалі каталіцкі і праваслаўны святары, прадстаўнікі ўладаў і мясцовых-арганізацый спонсараў.

Сястра Каміла, якая выконвае абавязкі па кухні і працуе “мамай” у адным з дамоў, распавяла, як у яе атрымоўваецца ўжо шмат гадоў працаваць з дзецьмі з самымі цяжкімі захворваннямі:

- Без дапамогі Бога гэта немагчыма. Гэта ласка, якую мы атрымліваем ад Бога, і яны для нас – як свае дзеці. А мы для іх хочам быць як мама. Гэта ўсё робіць Пан, а мы – нічога, мы толькі Яго рукі, ногі, вочы, рот.

Пасля ранішніка для дзяцей зладзілі дыскатэку, а спонсары падарылі інтэрнату новы пыласос, блэндэр і іншыя неабходныя рэчы.

Унікальная для Беларусі Дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 г. Інтэрнат пабудаваны на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-католікаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчыма максімальна поўнае развіццё асобы. Чатыры асобных груп-сем’яў уключаюць па 15 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям’ю, з’яўляецца сястра-законніца Ордэна бэнэдыктынак-самарытанак Крыжа Хрыстова, яна разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апякуе жыццё дзяцей. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Last modified onНядзеля, 28 Снежань 2014 18:26
Каментары   
+1 #2 Павел 2014-12-28 18:25
Спасибо, исправили ;-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 гость 2014-12-28 08:46
4 семьи. Всех детей 60, семьи по 15 человек. Четыре семьи, а не пять. А так всё правильно.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць