Для 145 дзяцей з «цяжкіх» і шматдзетных сем'яў Гомеля праходзяць летнія акцыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Рабят чакае катанне на цеплаходзе, конях, атракцыёны ў парку, пачастункі.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» з 3 жніўня ладзіць у Гомелі штогадовыя летнія акцыі для дзяцей з малазабяспечаных, небяспечных і шматдзетных сем'яў. У двух скліканнях, кожны з якіх будзе доўжыцца на працягу тыдня, будуць удзельнічаць 145 дзяцей - больш, чым у мінулыя гады. З гэтай колькасці 11 рабят - выхаванцы Дзіцячай вёскі для сірот-інвалідаў.
Кожную групу дзяцей чакае прагулка на конях, гульня ў настольны тэніс і катанне на роліках ў Лядовым палацы, атракцыёны ў парку і цеплаход. Пры гэтым парк і конны завод аказваюць спонсарскую падтрымку ў выглядзе істотных зніжак на паслугі. Таксама кожны дзень для дзяцей прадугледжаны пачастункі.
Апекаваць дзяцей падчас летніх акцый будуць сёстры каталіцкага ордэна Маці Тэрэзы, які круглы год працуюць з «цяжкімі» сем'ямі, а таксама валанцёры.
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік