Валанцёры размалявалі графіці плот Гомельскай дзіцячай вёскі [фота]
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Comments (1)
Бясплатна папрацаваць пагадзіліся мастакі мясцовай арт-студыі «Fresh Design», а прафесійную аэразольную фарбу прадаставіла мінская кампанія «ОБК Стандарт».
Добрыя людзі знайшліся вельмі хутка: і тыдня не прайшло, як Гомельская дзіцячая вёска для сірот-інвалідаў абвясціла аб неабходнасці дапамагчы ў правядзенні унікальнай дабрачыннай акцый. Каб дзецям, якія амаль увесь час праводзяць у інтэрнаце, стала трохі весялей, доўгі аднатонны плот вёскі вырашылі размаляваць графіці. Бясплатна папрацаваць пагадзіліся мастакі мясцовай арт-студыі «Fresh Design», а 188 балончыкаў прафесійнай аэразольнай фарбы прадаставіла мінская кампанія «ОБК Стандарт».
Цэлы дзень на спякоце юнакі і дзяўчаты працавалі над роспісам плота, а дзеці з цікавасцю назіралі за ўсім, што адбываецца, падыходзілі да каманды графіцістаў, каб павітацца і пазнаёміцца з імі. У выніку аднатонны плот за дзень цудоўна перамяніўся: на ім з'явіліся добрыя казачныя малюнкі, якія ўжо дапамагаюць дзецям-інвалідам адчуваць сябе лепш.
Прадстаўнікі сталічнай кампаніі спецыяльна прыехалі, каб наведаць хворых дзяцей і пазнаёміцца з імі, проста паціснуць камусьці руку, кагосьці пагладзіць, пагуляць. У пачатку працы для ўсіх правялі міні-экскурсію, пазнаёміўшы з работай дзіцячай вёскі. Кожны меў магчымасць зайсці ў любы домік і ўбачыць на свае вочы атмасферу, у якой жывуць і развіваюцца дзеткі, пазнаёміцца з імі і з іх выхавацелямі. Усё праходзіла ў сяброўскай цёплай атмасферы, і кожны атрымаў радасць ад таго, што адбываецца - як дзеці-інваліды, так і госці.
Адміністрацыя «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», а таксама валанцёры і дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» выказваюць падзяку кампаніі «ОБК Стандарт», якая не ў першы раз дапамагае розным сацыяльным установам, і, вядома ж, камандзе арт-студыі «Fresh Design».
- Праз падобныя справы міласэрнасці кожны адкрываецца для іншага чалавека, а асаблівым чынам гэта важна для нашых дзяцей, якія бачаць, што іх любяць і хочуць ім падарыць часцінку сваёй душы і дабрыні, - кажуць у адміністрацыі дзіцячай вёскі.
Related items
- Мільён праглядаў у TikTok! Папулярны кантэнт стварае каталіцкі хор з Ліды
- Верніца і яе 4-месячны сын загінулі пры атацы РФ на Адэсу
- Вера стала 50-й: польскі святар дапамагае расіянкам не рабіць аборт
- Валанцёры і вернікі адвезлі 100 кг перадач арыштаваным за кветкі Навальнаму
- Што стала з самым першым храмам у Гомелі, раскажуць на выставе
Гомельскому специализирован ному дому ребёнка (г. Гомель, ул. Свиридова, 1а) требуется помощь в раскраске 4-х беседок. Краску, естественно, берём на себя мы.
Если есть желающие немножко поволонтёрить, звоните: +375291931661 (Александр).
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу