BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзякуючы ДКМ «Карытас-Міласэрнасц 14 дамоў-інтэрнатаў Гомельскай вобласці атрымалі дапамогу

Пры падтрымцы нямецкіх арганізацый сацыяльныя установы атрымалі абсталяванне і разнастайныя сродкі

Найбольш уразлівымі ў сітуацыі з пандэміяй Covid-19 застаюцца людзі, якія жывуць у дамах-інтэрнатах. Каталіцкая арганізацыя «Карытас» імкнецца дапамагаць кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу. Дзякуючы падтрымцы Renovabis і Begeca (Германія) гомельскай Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» удалося рэалізаваць праект SAFE! «Бяспечнае і здаровае асяроддзе для пажылых і найбольш уразлівых».

У сапрацоўніцтве з Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гомельскага аблвыканкама быў створаны спіс сродкаў і абсталявання, неабходнага для зніжэння рызыкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй жыхароў і персаналу стацыянарных устаноў. З мэтай прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі 14 дамоў-інтэрнатаў Гомельскай вобласці атрымалі сродкі індывідуальнай абароны, мыйныя і дэзінфікуючыя сродкі, а таксама тэхнічнае абсталяванне - пральныя і сушыльныя машыны, прасы, танометры і бескантактавыя тэрмометры, паведамляецца на старонцы арганізацыі.

Прыводзіцца пералік рэчаў, якія былі перададзены установам: 19 пральных і сушыльных машын, 7 прасавальных сістэм, 180 камплектаў пасцельнай бялізны, 37 танометраў і бескантактных тэрмометраў, звыш 1 тоны пральнага парашка і 900 літраў сродкаў дэзінфекцыі, 48 тыс. сродкаў індывідуальнай абароны.

Last modified onПятніца, 01 Красавік 2022 17:28
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць