BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Народ вядуць у ярмо «аднарукіх бандытаў»

Чым прынцыпова гульнявая залежнасць адрозніваецца ад залежнасці наркатычнай?

Як жа цяжка ў сітуацыі, калі не ў сілах дапамагчы роднаму і блізкаму чалавеку. Бачыш, што на тваіх вачах ён "злівае" сваё жыццё, разбурае яго, і ты не можаш на гэта ніяк паўплываць. Боль, адчай, самабічаванне і... пустата.

Хачу сёння закрануць тэму гульнявых аўтаматаў. Яны вінаватыя ў бядзе. Так, я вельмі злы цяпер. Злы у першую чаргу на сябе, што недаглядзеў аднаго добрага чалавека, і злы на наш беларускі ўрад, які даў зялёнае святло ігральнаму шаленству ў Беларусі. Так і хочацца крыкнуць ім у вушы: «Сляпыя! З такім жа поспехам, дзеля фінансавай выгады, вы можаце легалізаваць і цяжкія наркотыкі ў краіне. Барышы будуць небывалыя, па эканамічных паказчыках пераплюне Арабскія Эміраты, але ў выніку вы атрымаеце бязвольную і хворую масу істот, падобных на людзей. Чым прынцыпова гульнявая залежнасць адрозніваецца ад залежнасці наркатычнай? Ды амаль нічым.

Нават Расія і нават Масква зразумелі, якое разбуральнае зло нясе ў сабе гэта з'ява, і актыўна ўключыліся ў барацьбу з ігральным бізнэсам, але ў нас лічаць інакш. Панабудавалі гэтых гульнявых прытонаў на кожным куце і чакаюць грошаў. Чакайце, чакайце... Упэўнены, гадоў праз надцать, калі не раней, калом у глотцы будуць вам гэтыя грошы. Будзеце «гераічна» змагацца з гульняманія ў народзе, і рапартаваць па БТ як упарта ідзе бацькоўскі працэс клопату пра дабро народа.

Памятаю даўно калісьці адна няшчасная жанчына са слязьмі прасіла малітваў за свайго зяця, які дзесьці ў Кіеве жыў і з-за казіно прайграў амаль усё, што можна прайграць, заграз у даўгах і крэдытах, сям'я развальвалася, сам ледзь не ў пятлю лез, але спыніцца гуляць не мог. Я яшчэ тады думаў: "Як добра, што ў нас гэтая бяда не распаўсюджана, які ў нас ўрад мудры, што не дапускае такога». А зараз усё часцей з сумам успамінаю тую жанчыну.

Вось 3 ліпеня ў нас у Беларусі Дзень Незалежнасці. Добрае, вядома, свята. Але ў мінулым годзе, такім святочным вечарам, ехаў я на машыне па галоўнай вуліцы нашага горада і зразумеў, што гэта не Дзень Незалежнасці, а дзень самай сапраўднай залежнасці - алкагольнай залежнасці. Я нават не ехаў, а лепш сказаць «павольна краўся» з-за асцярогі збіць п'янага мінака або нарвацца на нецвярозага кіроўцу. Мала нам гэтай бяды, п'янства, дык дзяржаўныя чыноўнікі штурхаюць народ пад ярмо «аднарукім бандытам». Проста феерычны клопат пра шчасце нацыі. Дзякуй.

І як тут не ўспомніць словы апостала Пятра: «Абяцаюць ім свабоду, а самыя рабы тлення, бо, хто кім пераможаны, той таму і раб». (2Пят.2:19) У адной старажытнай хрысціянскай кнізе «Кветнік духоўны» ўтрымліваецца такая навука: «Той жа, хто працуе целам і здзяйсняе некаторыя дабрачыннасці, а пра ўладкаванне сэрца не дбае, аб захоўванні розуму і ўнутраным рабленні не клапоціцца, пра агароджы пачуццяў ня дбае, - падобны на таго, хто адной рукой што-небудзь збірае, а другі - раскідвае». Так я бачу працу нашай дзяржавы ў цяперашні час: з аднаго боку збірае (будуюцца культурныя і спартыўныя комплексы для людзей, дзякуй), а з другога боку ўсё бязлітасна раскідвае (будаўнічы бум казіно). Хто думае, што гэта не праблема, і я дарма ганю хвалю, так будзеце думаць да моманту, пакуль самі не сутыкнецеся з падобнай бядой.

Сумная сёння калонка атрымалася, даруй чытач. Але проста бывае часам цяжка. Мела рацыю адна наша святая, калі сказала: «Я ненавіджу цішыню, калі трэба гаварыць»! Мне здаецца, што цяпер час нават не казаць, а гучна крычаць ўладзе: «Не губіце свой народ! Перастаньце з яго рабіць гульнявых наркаманаў!» Ці пачуюць?

Last modified onСерада, 06 Сакавік 2013 00:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць