Мой бацька Аляксандр Гулевіч
- Written by Андрей Гулевич
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (3)
На сельскіх могілках, на магіле былога старасты гомельскай парафіі асвечаны помнік.
Пачатак лістапада каталікі традыцыйна прысвячаюць памяці і клопату аб памерлых. Клопату не толькі духоўнаму - малітве, але і мірскому: мы наведваем могілкі, добраўпарадкоўваем магілы сваіх родных і блізкіх памерлых.
І вось 1 лістапада, калі каталіцкая царква святкавала ўрачыстасць Усіх Святых, айцец Славамір і некалькі вернікаў з гомельскай парафіі аб'язджалі каталіцкія вёскі Чачэрскага раёна для таго, каб адслужыць святочныя набажэнствы. Людзі гэтых месцаў захавалі і пранеслі хрысціянскую каталіцкую веру, не зважаючы на мноства цяжкасцяў і выпрабаванняў. Нашы святары вядуць там сваё служэнне ўжо шмат гадоў.
У гэтую ўрачыстасць набажэнствы праходзілі непасрэдна на вясковых могілках Рудні Нісімкавіцкай і Гацкага. Гасподзь Бог падарыў у гэты дзень добрае надвор'е, свяціла сонца. Падчас набажэнства на могілках было адчуванне, што разам з прысутнымі людзьмі маліліся і тыя, хто ўжо ў Царстве Божым. Ва ўсім адчувалася свята і Божая мілата.
Айцец Славамір асвяціў нядаўна ўсталяваны помнік на магіле Аляксандра Адамавіча Гулевіча, былога старасты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, пахаванага на могілках у вёсцы Гацкае. Ён пры жыцці аддаваў сваё сэрца і душу для служэння Богу і Касцёлу, быў прыкладам сапраўднага хрысціяніна.
Аляксандр Адамавіч Гулевіч нарадзіўся ў сям'і вернікаў-каталікоў у пасёлку Гацкае Чачэрскага раёна. Усе яго продкі, у тым ліку бацька і маці, - выхадцы з Рудні Нісімкавіцкай. У перыяд Савецкага Саюза яны былі выхаваны ў веры і вернасці Хрысту. Нягледзячы на рэпрэсіі і пераследы, яны хрысцілі дзяцей, бралі шлюб у касцёле, вызнавалі веру. Аляксандр Адамавіч сышоў у Дом Айца 8 сакавіка 2013 году.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу