BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чырвоная нітка на руцэ - падман і шлях да няшчасця

Нашэнне амулета стала нібы эпідэміяй. А што за гэтым стаіць, многія нават не разумеюць.

Пералічу, у каго за апошні час я заўважаў чырвоную нітку на руцэ: у касіраў ў крамах, банках, вакзалах; у медсясцёр ў паліклініках і шпіталях; у кандуктараў; у маіх знаёмых, калег, суразмоўцаў; у многіх мінакоў. Такое пачуццё, што пачалася нейкая эпідэмія чырвонай ніткі. Хутка тых, хто яе надзяе, стане больш тых, хто носіць крыж. Хоць ёсць і такія, хто носіць і нітку і крыж адначасова...

ЧАМУ ЛЮДЗІ ВЕРАЦЬ У ДАПАМОГУ ПРОСТАЙ НІТКІ

Не будзем узгадваць аб тым, што нашэнне чырвонай ніткі на запясце - гэта адзін з рытуалаў юдэйскай секты Кабала. Большасць не надае гэтаму значэння ці нават не ведае пра гэта. Галоўнае, на што вядуцца людзі: чырвоная нітка - гэта «абарона» ад сурокаў, псуты, няўдачы і наогул усяго дрэнна. Гэта значыць, для таго, каб у цябе было ўсё добра, дастаткова толькі надзець чырвоную нітку - як усё проста! Не патрэбныя ні малітва, ні барацьба з сабой, ніякія намаганні.

Навошта неяк напружвацца, калі можна нічога не рабіць, а толькі надзець нітку?

Бо нам - слабым, лянівым людзям - цяжка прытрымлівацца нейкага парадку, ісці шляхам веры. І многія не разумеюць - навошта? Валадарства Божае, вечнае жыццё, пакаянне, наследванне Хрыста... Для тых, хто не развівае сваю веру, гэта нешта міфічнае, нерэальнае. Узгадайце, што большасць жадаюць адзін аднаму на святах: шчасця, здароўя, удачы, грошай, каб было ўсё добра... І чырвоная нітка быццам як адказвае на гэтыя запыты.

Яшчэ часта людзей уводзіць у зман фраза «чырвоная нітка з Ізраіля». Па асацыяцыі з хрысціянствам - значыць, гэта нешта святое, ад Бога. Такі вось просты падман.

ЧЫМ НЕБЯСПЕЧНАЯ ВЕРА У ЧЫРВОНУЮ НІТКУ

Пеклам, вечнымі пакутамі душы і няшчасцем ўжо ў зямным жыцці. Бо праз нашэнне чырвонай ніткі чалавек адракаецца ад Бога і замяняе Яго на амулет. А калі ты не з Богам, значыць ты з сатаной - іншага выбару няма.

Вядома, прадмет сам па сабе не можа быць благім або добрым.

Важна тое, што мы ў яго ўкладваем, і як яго выкарыстаем. Кампутар можа быць сродкам працы або творчасці, а можа - сродкам распусты, залежнасці, дэградацыі.

Заклікаю толькі да здаровага сэнсу: калі мы бачым у чырвонай нітцы магічны прадмет, свайго «абаронцу», то хто мы? Па меншай меры - ідыёты. Як мяне можа абараніць нейкая нітка? Як прадмет можа нейкiм чынам ўплываць на маё жыццё ???

ПЕРШЫ ВАРЫЯНТ

Так, псута, сурокі, магія існуюць і дзейнічаюць на чалавека. Але няцяжка зразумець, што навядзенне псуты - гэта сувязь з цёмнымі сіламі і праца злога духа. Любая магія з'яўляецца сувяззю з дэманічнымі сіламі. Гэта значыць, калі чырвоную нітку сапраўды хтосьці загаварыў, то мог зрабіць гэта толькі з дапамогай злога духа. Атрымліваецца, што дэман у чырвонай нітцы будзе змагацца з дэманам сурокаў? Гэта ж абсурд! «Як можа сатана выганяць сатану? Калі царства падзеліцца само ў сабе, не можа ўстаяць царства тое», - чытаем словы Езуса Хрыста ў Евангеллі.

Гэта значыць, чырвоная нітка - прадмет магіі - можа толькі прыцягваць, ўзмацняць дзеянне іншай магіі - тых жа ж сурокаў, псуты. Галоўная мэта сатаны - нашкодзіць чалавеку, зрабіць яго няшчасным, загубіць яго. Божае - да божага, а шатанскае - да шатанскага. Калі давяраеш сваю абарону не Богу, а нітцы=чорту, выбіраеш, з кім табе па дарозе, і які канчатковы (і вечны) пункт гэтага шляху.

ДРУГІ ВАРЫЯНТ

Чырвоную нітку ніхто не загаворваў, гэта проста «развод для лохаў» - прадстаўнікі секты выдумалі гісторыю з анёлам і ніткай, каб зарабіць больш грошай на яе продажы, а заадно прасоўваць сваё вучэнне. Сюды ж аднясем і сітуацыю, калі чалавек не верыць ні ў якую магію, а носіць чырвоную нітку для прыгажосці ці дзеля моды. Гэта значыць тое ж, калі намінальны хрысціянін носіць крыж або ружанец - для ўпрыгожвання (той выпадак, калі на грудзях крыжык, а ў душы нулік).

І ўсё роўна, нават без веры ў прадмет, ты не адкараскаешся ад чарцей. Яны возьмуць сваё, павер. Дапусцім, ты вырашыў насіць на сабе свастыку. Не, ты не фашыст, табе проста падабаецца свастыка. Але ты выдатна разумееш, які сэнс стаў несці гэты знак пасля Другой сусветнай вайны. Гэтак жа і з ніткай. Ты разумееш пра сэнс яе нашэння, значыць ужо прапагандуеш яе, гэта значыць - служыш цёмным сілам.

Яшчэ раз паўтаруся, можна быць ці з Богам, ці з сатаной - няма іншага выбару.

Падабаецца насіць нітку на руцэ - купі за 10 капеек метр сіняй, зялёнай, жоўтай, фіялетавай ніткі і зрабі сабе бранзалет ў якасці ўпрыгожвання.

ЯК ЗМАГАЦЦА СУПРАЦЬ ЧЫРВОНАЙ НІТКІ

Інфармацыйныя акцыі, расклейка ўлётак - падтрымліваю. Знаёмы праваслаўны вернік казаў, што ў іх парафіі не пускаюць у храм з чырвонай ніхто на руцэ. Таксама варыянт.

Сам я ўжо меў досвед зносін з незнаёмымі людзьмі з нагоды чырвонай ніткі. Прычым, досвед аказаўся ўдалым, таму дазволю сабе прывесці некалькі парадаў. Не трэба гаварыць з чалавекам павучальным тонам. Заўсёды - па-добраму, з усмешкай. Не весці сябе па-сектанску і фанатычна даказваць нешта, пры гэтым нікога не слухаючы. Калі ў сэрцы няма любові да чалавека, з якім збіраешся размаўляць, калі не хочаш яму дабра, - лепш не пачынаць.

Варта ўлічваць тое, што большасць людзей - не веруючыя.

Шмат каму бескарысна казаць пра хрысціянскія праўды і каштоўнасці, бо людзям галоўнае, каб «усё было добра». З гэтага пункту гледжання і падыходзіць. Не будзе ўсё добра, калі не перастанеш насіць чырвоную нітку. Будзе толькі горш.

Вось прыкладны пераказ маёй нядаўняй размовы з незнаёмай дзяўчынай, на руцэ якой заўважыў чырвоную нітку:

- Прабачце, што ўмешваюся, але хацеў вам сказаць, што чырвоная нітка можа нашкодзіць вам.

- Так? А чаму?

- Разумееце, гэта падман. Яна не абараняе ад сурокаў, а наадварот прыцягвае іх, бо гэта - вядзьмарства, магія. І ў царкве кажуць, што чырвоная нітка прыносіць зло. Я перажываю, што ў вас можа здарыцца няшчасце з-за гэтай ніткі. Выбачайце яшчэ раз, што адцягнуў вашу ўвагу, але лічыў належным сказаць вам гэта.

- Дзякуй, я падумаю.

Праз некалькі дзён сустрэў гэтую дзяўчыну - без чырвонай ніткі. Усміхнуўся ёй, трохі разгаварыліся, і я падарыў дзяўчыне бранзалет-ружанец. Хай лепш будзе ў яе такое ўпрыгожванне.

Last modified onСерада, 05 Верасень 2018 11:45
Каментары   
-3 #7 Павел 2019-10-21 17:07
Цытую Виталий:
Допустим автор прав в своих суждениях. но тогда как быть с крестиком на шее? что такое крест? во времена Иисуса это орудие пыток/казни/убийства. и что же мы видим? повальное ношение крестов (орудий убийства) на груди. так что же хуже, орудие убийства или шёлковая нить?
и да, дополню своим мнением и представлением о Вере- Бог должен быть в человеке, а не в церкви, независимо от того в какое здание он ходит, церковь, мечеть, синагогу, храм или вовсе обращается к Богу у себя дома.

Крест - это орудие нашего спасения. На Кресте Иисус добровольно отдал себя в жертву за все наши грехи, доказал, что любит каждого из нас таким, какой он есть, и спас наши души от вечных мук, открыл Небесное царство. В Кресте - огромная сила. Поэтому христиане носят этот знак на шее.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #6 Виталий 2019-10-21 15:55
Допустим автор прав в своих суждениях. но тогда как быть с крестиком на шее? что такое крест? во времена Иисуса это орудие пыток/казни/уби йства. и что же мы видим? повальное ношение крестов (орудий убийства) на груди. так что же хуже, орудие убийства или шёлковая нить?
и да, дополню своим мнением и представлением о Вере- Бог должен быть в человеке, а не в церкви, независимо от того в какое здание он ходит, церковь, мечеть, синагогу, храм или вовсе обращается к Богу у себя дома.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-5 #5 Анна 2019-08-16 04:23
Какая чушь! автор забыл приписку сделать : личное субъективное мнение, не претендует на истину.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #4 Маша 2019-06-29 14:43
Отличная статья! Побольше бы думающих людей, а не отдающих дань моде. Спасибо за просветильскую работу.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-5 #3 Аида 2018-10-09 19:23
Не статья,а чушь
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+7 #2 Людмила Езерская 2018-09-30 13:28
Запаланили чырвоныя нитки,у многих маих знаемых бачу, гавару им,а услед только усмешка......Мн е вельми шкада их и вельми страшна за их....Да чаго апускаюацца,а яшчэ страшней-сваим дзецям и унукам цапляюць......
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-1 #1 Мікола Літвін 2018-09-14 09:05
Ой, розных амулетаў шмат нават у вернікаў... Евангельскія вернікі і крыжык на шыі расцэньваюць як амулет, бо, як сказана ў гэтым артыкуле: "чалавек адракаецца ад Бога і замяняе Яго на амулет." Гляньце, колькі такіх крыжыкаў вісяць па аўтамабілях разам з рознымі іконкамі - ці ж гэта не амулет?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць