Як убачыць сябе апошнім грэшнікам - парайце!
- Written by Павел Мицкевич
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (9)
Знешне я прыстойны чалавек, асабліва не грашу, як жа магу лічыць сябе горш за ўсіх?
Нядаўна прачытаў кнігу Вільгельма Хюнермана «Жабрак з Гранады» пра святога Яна Божага. І вось адзін з момантаў, які мяне больш за ўсё ўразіў ў кнізе. Святы Ян без астатку аддаў сваё жыццё на служэнне хворым жабракам і ў выніку пабудаваў для іх велізарны шпіталь. Калі ж арцыбіскуп выклікаў да сябе святога Яна і сказаў, што ён павінен выгнаць са шпіталя нявартых людзей, той адказаў, што адзіны няварты чалавек у шпіталі - ён сам, святы Ян. Хоць вядома ў чалавечым разуменні там было шмат агідных асоб: злодзеяў, забойцаў, прастытутак. Тым не менш святы Ян Божы лічыць сябе ніжэйшым за іх, нявартым іх.
Так, менавіта такой пакоры нас вучыць Царква. Не раз чуў ад святароў і чытаў у Бібліі, што сапраўдны хрысціянін бачыць сябе апошнім грэшнікам, самым грэшным з усіх. Разумею, што так яно і павінна быць, што на самой справе я - апошні грэшнік, здольны на самыя цяжкія грахі. Але сэрцам ніяк не магу ўбачыць сябе такім.
Вядома, убачыць сябе ў праўдзе мне перашкаджае мая пыха. Ведаю, што Царква дае дастаткова сродкаў, каб змагацца з пыхай: акрамя малітвы і посту гэта справы міласэрнасці, служэнне іншым людзям. І ўсё роўна мне чагосьці не хапае.
Бачыць сябе грэшным пачынаю толькі пасля вялікіх падзенняў, якія Бог дапускае ў маім жыцці менавіта для таго, каб ўсвядоміў сябе слабым і грэшным чалавекам, даведаўся пра сябе праўду. Але надоўга гэтага не хапае - варта толькі падняцца з Божай дапамогай, як зноў асляпляе ганарыстасць.
Не, я не лічу сябе лепш за ўсіх, але і горш за ўсіх не лічу. Наколькі шчыра я магу глядзець на сябе, я не раблю відавочных вялікіх грахоў. Быць можа, у гэтым і праблема: знешне я прыстойны чалавек, асабліва не грашу, як жа магу лічыць сябе горш за ўсіх?
Таму прашу парадаў: як убачыць сябе апошнім грэшнікам?
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
Если уж сравнивать себя с кем-нибудь, то искать в других что-то хорошее. Начнете видеть, что у других на самом деле есть много того, чего не хватает Вам. Возможно, некоторые "последние грешники" (в Вашем понимании!) способны на самом деле искреннее любить Бога.
Александр, еще раз подчеркиваю - не безгрешность, а непогрешимость, это совсем другое понятие. Даже в Википедии можете прочитать: ru.wikipedia.org/.../...
Конечно, если у вас желание разобраться, могли бы прочитать более глубокие объяснения.
Это классическое, к сожалению, заблуждение о том, что якобы Папа считает себя безгрешным. Речь идет о непогрешимости Папы - это значит, что когда он говорит что-либо официальное от имени Церкви, то говорит правильно. А насчет грешности - в частности, папа Франциск и на словах, и на делах много раз публично исповедовал себя грешником. Ведь тот, кто не грешник, то и не христианин.
Если интересно, прочитайте новости о Папе: katolik-gomel.by/.../...
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу