Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Тут традыцыйна праводзяць набажэнства з благаслаўленнем пялёсткаў руж.
У каталіцкім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 1 кастрычніка традыцыйна праводзяць незвычайнае набажэнства з благаслаўленнем пялёсткаў руж. Гэта адбываецца ў гонар святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, успамін якой прыходзіцца на гэты дзень.
Гэта вядомая святая была кармэліткай – як і манахіні, якія служаць у Гудагаі.
«Яна абяцала: "Буду пасылаць дождж руж з неба". Гэтыя пялёсткі – знак даверу, малітвы і адкрытасці на Божую ласку, якую святая Тэрэза выпрошвае для кожнага з нас», – патлумачылі на старонцы парафіі.
Як раз 1 кастрычніка ў Каталіцкай царкве пачынаецца месяц малітвы Ружанца – гэта сімвалічны вянок з руж, у які складаюцца малітвы і які вернікі дораць Панне Марыі. Навошта і як католікі моляцца Ружанцам і якую моц мае гэта малітва – чытайце падрабязна тут >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»