BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тры маленькія гісторыі пра простыя рэчы

Праз іх, простыя рэчы, Бог часта адкрывае ісціну...

Пачну з невялікай гісторыі. Аднойчы, калі Яна Гуса спальвалі на вогнішчы, адна бабулька падкінула туды прынесенага ёю ламачча. Тады Гус усклікнуў: «О, святая прастата!» А цяпер да справы. Я хачу напісаць, як Бог адкрывае ісціну ў простых рэчах. У маім жыцці было шмат выпадкаў, калі самыя нязначныя рэчы, абсалютна непрыкметныя на першы погляд, дазвалялі мне ўбачыць свет новымі вачыма, зірнуць на сябе з боку. Тут я выкажу толькі некалькі.

I. Быў выпадак, калі мне ноччу не спалася, і я вырашыў выйсці на балкон. Калі я выйшаў, то на суседнім балконе заўважыў суседа, якому, відаць, таксама не спалася. Было цёпла, ціха, на вуліцах не было людзей. Мы з суседам запалілі. І раптам, прама пад намі праязджае ровар-чопер, на якім сядзіць чалавек у каўбойскім капелюшы. Я не звярнуў на яго асаблівай увагі, але сусед правёў яго поглядам па ўсёй вуліцы, а потым сказаў: «Цікавы ровар!» Гэтая гісторыя можа здацца банальнай, але тут я заўважыў, што зусім не звяртаю ўвагі на іншых людзей. А якая можа быць любоў без увагі?

II. Аднойчы ў мяне пад вокнамі была нейкая бойка. Было вельмі шумна і я выйшаў паглядзець, што адбываецца. Унізе адзін чалавек быў без прытомнасці. Я выклікаў міліцыю. Але тут з'явіўся сусед, і кінуў у аднаго з хуліганаў гаршчок з фікусам. Як ні дзіўна, але ён не прамахнуўся, і ўнізе без прытомнасці ляжалі ўжо двое. Затым прыехала міліцыя і ўсіх забрала. Тады я падумаў, што мы творым беззаконні, думаючы што Богу няма да нас справы. Але ён нас спыняе кожны раз, калі мы пераходзім рысу. Бог пасылае выпрабаванні, як фікус на галаву, жадаючы каб мы спыніліся і ўбачылі сваё жыццё.

III. Калі я хадзіў у пілігрымку (пешую), мне сказалі несці ўзмацняльнікі для мікрафона. Увесь дзень у мяне над галавой з гучнасцю over 9000 Гц былі песні. Толькі пад вечар я атрымліваў асалоду ад хвілінаў цішыні, прахалоды і маскітаў. Я ўжо хацеў сесці ў адну з машын, якія праязджалі міма, калі зразумеў: Бог хоча, каб я вытрымаў гэтую дарогу з любові да Яго.

У рэшце, простыя сітуацыі, здольныя змяніць чалавека, здараюцца з кожным, трэба толькі ўмець заўважаць кожную дробязь гэтага свету. Бог дае знакі ва ўсім, што акружае чалавека. У кожнай сітуацыі, прадмеце, з'яве можна ўбачыць ісціну. Наша задача адрозніць сапраўдную ісціну ад ілжывай, і любоў нам у гэтым дапамагае. Ісціна заўсёды простая, і гэта любоў. Любоў святая, таму простыя рэчы, у якіх яна выяўляецца, гэтак жа святыя. О святая прастата...

Last modified onАўторак, 13 Май 2014 14:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць