BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Момант, калі трэба паверыць». Гэтым летам я шмат думаю пра наш народ...

У гэтым годзе да алтара Маці Божай Будслаўскай я ішла з думкамі, каб беларусы адчулі ўсім сэрцам, што ад рашучасці і адвагі кожнага з нас залежыць вельмі шмат чаго

Ведаеце, я думаю, што ў кожнага з нас ёсць свой Рубікон, свая Сэрвач, якія трэба перайсці. У кожнага чалавека ёсць гэта рака, у кожнага народа на розных этапах яго станаўлення ёсць той момант, калі трэба - перайсці. Калі трэба рызыкнуць. Калі трэба паверыць у свае сілы і ў сілы тых, хто побач. Гэтым летам я шмат думаю пра наш народ, а, можа, і не менш чым заўсёды, бо хіба можна ўзяць і не думаць пра народ, з якога ты выйшаў, з якім ідзеш і ў якім узрастаеш, альбо адзін дзень не думаць, а другі дзень думаць. Не, з роднай зямлёй і з народам мы заўсёды адно, хоць часамі можа і не ўсведамляем гэта на ўсю моц і на ўсё сэрца...

Я думаю, што гэта адчувае і кожны з нас. Адчувае і салідарнасць, і еднасць, і тое, што ўсе мы прагнем аднаго - Праўды і Справядлівасці, каб урэшце напоўню распасцерці крылы, якія прагнуць адчуць волю нябёсаў, волю ляцець і не скарацца, волю дасягаць вышыняў...

У гэтым годзе да алтара Маці Божай Будслаўскай я ішла з гэтымі думкамі, каб беларусы адчулі ўсім сэрцам, што ад рашучасці і адвагі кожнага з нас залежыць вельмі шмат чаго. Я і мае сябры даўно прагнем гэтай салідарнасці і еднасці сярод беларусаў, ды моцна верым, што разам мы здолеем зрабіць шмат добрых рэчаў і споўніць шмат мараў і спадзяванняў, якія маюць свае карані найперш у Праўдзе, а ўскормленыя спагадай і любоўю, а не жорсткасцю і нянавісцю...

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць