BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Называў нас анёлкамі, быў міласэрным». А ў вашым жыцці ёсць такія святары?

У Ваўкавыску развітваюцца з паважаным пробашчам. У войску падчас скачку ягоны парашут не раскрываўся, а ён маліўся, пакуль падаў. Парашут раскрыўся перад самай зямлёй, і хлопец пайшоў у семінарыю, распавяла былая парафіянка і пакінула водгук аб тым, які след святар пакінуў у яе жыцці.

Час ад часу мы чытаем пра тое, што Курыі са смуткам паведамляюць пра адыход у вечнасць чарговага святара. Але зусім не часта вернікі распавядаюць, што ім даў гэты святар, чым быў дарагі, які след пасля сябе пакінуў.

Не засталася незаўважанай смерць ксяндза Антонія Філіпчыка, шматгадовага пробашча парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску. 10 ліпеня з ім развітваюцца ў роднай парафіі, а назаўтра запланавана пахаванне.

Вельмі цёпла пра ксяндза Антонія, які пакінуў гэты свет пасля цяжкай хваробы, напісала на сваёй старонцы адна з былых парафіянак. Яе допіс быў непублічны, таму не называем імя верніцы, аднак публікуем гэты допіс пра святара, бо лічым вельмі важнымі такія водгукі.

«У дзяцінстве ў нас дома яго называлі "наш ксёндз", хаця ў Ваўкавыску было некалькі святароў. Калі я малая запыталася, а чаму ён наш, мама адказала: як вырасцеш – зразумееш.

Ведаю, што ў войску падчас скачку ягоны парашут не раскрываўся, а ён маліўся, пакуль падаў. Парашут раскрыўся перад самай зямлёй, і хлопец пайшоў у семінарыю.

Яго хіба яшчэ ў 1990-х хацелі забраць у Гродна на біскупа, але людзі выйшлі і "не пусцілі" "нашага ксяндза" у іншы горад. Ён хіба ўсё жыццё быў пробашчам у адным касцёле. Шмат хлопцаў з ваўкавыскай парафіі сталі святарамі.

Ксёндз Антоній быў міласэрным спаведнікам, які заўсёды хваліў, што чалавек увогуле дайшоў на споведзь. Калі я ўжо была дарослай, ён па-ранейшаму называў мяне (як і ўсіх) анёлкам і прытуляў да грудзей як малое дзіця.

Я мела магчымасць патэлефанаваць яму за некалькі дзён да смерці і пагаварыць на развітанне, але не скарысталася ёю, а потым ён ужо сам не мог размаўляць.

Канечне, мне не верыцца. Сышоў чалавек, якога я ведаю з ранняга дзяцінства і які быў, здаецца, заўсёдным. Гэта была гара, якая заўсёды стаяла, калі я вярталася ў Ваўкавыск».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Сябры, а ў вашым жыцці былі, альбо ёсць цяпер, святары, пра якіх таксама можна сказаць падобныя словы? Заахвочваем дзяліцца сваімі водгукамі.

Last modified onПанядзелак, 10 Ліпень 2023 12:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць