Папа зноў заклікаў да міру ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак даверыў Панне Марыі краіну, што адзначае Дзень незалежнасці.
Да Дня незалежнасці Украіны, які краіна адзначае 24. жніўня, Папа Францішак зноў заклікаў да міру.
Папа Францішак чарговы раз звярнуўся з заклікам да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. 23 жніўня 2015 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Пантыфік адзначыў, што “з глыбокай заклапочанасцю сочыць за канфліктам ва ўсходняй частцы Украіны, які актывізуецца ў апошнія тыдні”.
“Я зноў кірую сардэчны заклік да паважання ўзятых абавязацельстваў па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне, з дапамогай арганізацый і людзей добрай волі. Няхай Пан спашле спакой узлюбленай украінскай зямлі, якая заўтра збіраецца адзначыць нацыянальнае свята. Няхай заступіцца за нас Дзева Марыя!”, - сказаў Святы Айцец.
Трэба адзначыць, што гэта чарговы на працягу апошняга перыяду заклік Францішка, звязаны з сітуацыяй ва Украіне. Гэты можна патлумачыць адмысловай важнасцю, якую Пантыфік надае дадзенай праблеме.
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку